Іван Пятровіч Дэйніс
Іван Пятровіч Дэйніс | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, краязнавец |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Пятровіч Дэйніс (1900, г. Невель, Віцебская губерня, цяпер Пскоўская вобласць, Расія — 1985) — беларускі педагог і краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Невелі Віцебскай губерні. У 1905 годзе сям’я пераехала ў Полацк. У 1910—1917 гадах вучыўся ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Пасля заканчэння педкурсаў працаваў настаўнікам у Полацку. У 1925 годзе — сакратар Полацкага краязнаўчага таварыства.
Скончыў у 1929 годзе педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930—1941 гадах выкладаў у Полацкім лясным тэхнікуме. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, дырэктар Белаярскага дзіцячага дома на Урале. У 1944—1960 гадах выкладаў у Полацкім лястэхнікуме. У 1960 годзе выйшаў на пенсію.
Вёў актыўную краязнаўчую работу. Шматразова абіраўся дэпутатам Полацкага гарсавета дэпутатаў працоўных.
Аўтар успамінаў.
Памёр у 1985 годзе. Пахаваны на Ксавер’еўскіх могілках у Полацку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1967). Узнагароджаны медалямі, граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Пятровіч Дэйніс
- Іван Пятровіч Дэйніс (1900—1985)(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Невелі
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Полацку
- Пахаваныя ў Полацку
- Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровыя грамадзяне Полацка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэпутаты Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў
- Краязнаўцы Беларусі
- Выкладчыкі навучальных устаноў Полацка