Ганаровыя грамадзяне Полацка
Ганаро́вы грамадзяні́н го́рада По́лацка — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Полацка.
Гісторвя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BC%D1%83_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%83_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0_%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%88%D1%83_%D0%94%D1%8D%D0%B9%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%83.jpg/220px-%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BC%D1%83_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%83_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0_%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%88%D1%83_%D0%94%D1%8D%D0%B9%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%83.jpg)
У 1967 годзе, калі па ўсёй краіне святкавалася 50-годдзе Савецкай улады, у Полацку было зацверджана Палажэнне аб прысваенні звання «ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН ГОРАДА ПОЛАЦКА» «за шматгадавую і плённую дзейнасць у розных арганізацыях горада, а таксама за заслугі ў справе камуністычнага выхавання». У лік узнагароджаных увайшло 9 чалавек, удзельнікаў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, якія пражылі дастойнае жыццё і сталі прыкладам для моладзі. У наступныя гады званне прысвойвалася некалькі разоў: у 1970, 1979 і 1987 гадах.
Пасля ўтварэння Рэспублікі Беларусь толькі адзін палачанін у 1995 годзе быў удастоены гэтага высокага звання.
У пачатку ХХІ стагоддзя гарадскім кіраўніцтвам было перагледжана і абноўлена Палажэнне аб прысваенні звання, і з 2003 па 2016 год яго атрымала 12 чалавек. На сённяшні дзень званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена 36 людзям розных сфер дзейнасці, сярод якіх кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, працоўныя, ваеннаслужачыя, настаўнікі, пісьменнікі, музыкі, святары і інш. З гонарам і гордасцю гэтыя людзі носяць званне «ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН ГОРАДА ПОЛАЦКА»[1][2].
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]1967—1979
[правіць | правіць зыходнік]- П. Р. Паповіч
- А. Р. Нікалаеў
- Н. Ш. Сіманоўскі
- А. А. Дабравольскі
- В. С. Свірко
- І. М. Ліхачоў
- В. С. Барэйка
- Г. С. Пятроў
- С. П. Партноў
- М. І. Чысцякоў
- В. А. Пянькоўскі
- І. П. Дэйніс
- З. М. Тусналобава-Марчанка
- А. П. Глебаў
- П. Р. Якаўлевіч
- Н. А. Кляпацкая
- С. А. Пашкевіч
- І. П. Казлоў
1987
[правіць | правіць зыходнік]1995
[правіць | правіць зыходнік]2003—2016
[правіць | правіць зыходнік]- Н. С. Салодкая
- Н. І. Шчасная
- К. М. Пагарэлая
- Н. Я. Гальпяровіч
- Э. М. Бабенка
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт
- архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій
- ігумення Еўдакія.
- У. С. Тачыла
- Я. А. Барысаў
- П. І. Цімашэнка
- П. М. Кляймёнаў
2017
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Уладзіміравіч Праневіч
- Сямён Яфімавіч Сушчын
2019
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Уладзіміравіч Аніскевіч[3]