Іван Рыгоравіч Махота
Іван Рыгоравіч Махота | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1943 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | бранятанкавыя войскі |
Гады службы | 1939—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Рыгоравіч Махота (1918—1943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Махота нарадзіўся 9 ліпеня 1918 года ў вёсцы Папаснае (цяпер — Навамаскоўскі раён Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Скончыў рабфак. У 1939 годзе Махота быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант Іван Махота камандаваў танкавай ротай 257-га танкавага батальёна 108-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 20-21 кастрычніка 1943 года экіпаж Махоты, ведучы баі за пашырэнне плацдарма на заходнім беразе Дняпра, знішчыў 3 артылерыйскіх батарэі, 8 кулямётаў, 10 павозак, каля 200 салдат і афіцэраў праціўніка, прыняў актыўны ўдзел у вызваленні шэрагу вёсак Лоеўскага раёна. 21 кастрычніка 1943 года ў баі танк Махоты быў падбіты. На падпаленай машыне экіпаж паспеў знішчыць яшчэ адну артылерыйскую батарэю, жыўцом сгарэўшы ў танку. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Страдубка Лоеўскага раёна, пазней перапахаваны ў вёсцы Чаплін таго ж раёна[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі», старшы лейтэнант Іван Махота пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі[1][2].
У гонар Махоты названая вуліца ў яго роднай вёсцы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Іван Рыгоравіч Махота на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- И генерал, и рядовой. Днепропетровск: Промiнь, 1983.
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Новамаскоўскім павеце
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
- Асобы
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны