Ігар Валер’евіч Каламойскі
Выгляд
Ігар Валер’евіч Каламойскі | |
---|---|
укр.: Ігор Валерійович Коломойський | |
Нараджэнне |
13 лютага 1963 (61 год) |
Дзеці | Рыгор Каламойскі[d] |
Веравызнанне | іўдаізм[1] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Каламойскі (укр.: Ігор Коломойський; 13 лютага 1963) — украінска-кіпрыёцка-ізраільскі бізнес-алігарх яўрэйскага паходжання, былы губернатар Днепрапятроўскай вобласці.
Паводле матэрыяльнага стану мультымільянер Каламойскі ацэньваецца як другі альбо трэці самы багаты чалавек ва Украіне (пасля Рыната Ахметава і/альбо Віктара Пінчука) з 2006 года і 377-ы самы багаты чалавек у свеце паводле версіі Forbes станам на 2011 год. У сакавіку 2015 года The Economist ацаніла яго стан на $1,36 мільярдаў. Каламойскі з’яўляецца вядучым партнёрам групы Прыват і фактычна старшынёй футбольнага клуба «Дняпро».