Ігар Валер’евіч Каламойскі
Выгляд
| Ігар Валер’евіч Каламойскі | |
|---|---|
| укр.: Ігор Валерійович Коломойський | |
| Нараджэнне |
13 лютага 1963 (63 гады) |
| Дзеці | Рыгор Каламойскі[d] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | іўдаізм[2] |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Бітвы | |
| Узнагароды | |
Ігар Каламойскі (укр.: Ігор Коломойський; 13 лютага 1963) — украінска-кіпрыёцка-ізраільскі бізнес-алігарх яўрэйскага паходжання, былы губернатар Днепрапятроўскай вобласці.
Паводле матэрыяльнага стану мультымільянер Каламойскі ацэньваецца як другі альбо трэці самы багаты чалавек ва Украіне (пасля Рыната Ахметава і/альбо Віктара Пінчука) з 2006 года і 377-ы самы багаты чалавек у свеце паводле версіі Forbes станам на 2011 год. У сакавіку 2015 года The Economist ацаніла яго стан на $1,36 мільярдаў. Каламойскі з’яўляецца вядучым партнёрам групы Прыват і фактычна старшынёй футбольнага клуба «Дняпро».