Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў
Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, арганіст, педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Прэміі | |
Узнагароды |
І́гар Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (нар. 5 лістапада 1954[1], Мінск) — беларускі піяніст, арганіст, педагог. Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 лістапада 1954 ў сям’і беларускага кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. Музычную адукацыю атрымаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (клас заслужанага дзеяча мастацтваў прафесара І. Цвятаевай), Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага (клас фартэпіяна прафесара Я. Фліэра і клас аргана прафесара Л. Ройзмана), а таксама ў аспірантуры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас прафесара М. Васкрасенскага).
Канцэртную дзейнасць пачаў у раннім узросце. З поспехам гастраліруе па краіне і за яе межамі. Выступае як з сольнымі фартэпіянным і арганнымі праграмамі, так і ў камерных ансамблях з вядомымі салістамі-інструменталістамі, а таксама з сімфанічным і камерным аркестрамі.
І. Алоўнікаў больш за дваццаць пяць гадоў займаецца педагагічнай дзейнасцю. Праводзіць майстар-класы для маладых піяністаў з Японіі, Тайваня і іншых замежных краін. З 1987 па 1993 год узначальваў кафедру спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; з 1993 года — прафесар акадэміі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. Ігар Уладзіміравіч з’яўляецца старшынёй журы міжнародных конкурсаў у Беларусі, уваходзіць у склад журы конкурсаў іншых краін. З 1996 года — віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (БелЕРТА).
Ігар Алоўнікаў — аўтар шэрагу арганных і фартэпіянных транскрыпцыі твораў І. С. Баха, І. Брамса, С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, балетнай і аркестравай музыкі беларускіх кампазітараў.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) — за канцэртныя праграмы 1991—1993 гадоў (фартэпіяна).
- Народны артыст Беларусі (1998).
Зноскі
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Піяністы Беларусі
- Піяністы XX стагоддзя
- Піяністы XXI стагоддзя
- Арганісты Беларусі