Ігнітрон
Ігнітрон (ад лац.: ignis — агонь і электрон) — аднаанодная іонная прылада з ртутным катодам і кіраваным дугавым разрадам. Ужываецца як ртутны электрычны вентыль у магутных выпрамляльных прыладах, электрапрыводах, электразварачных прыладах, цягавых і выпрамляльных падстанцыях і г.д. з сярэдняй сілай току ў сотні ампер і выпрамленым напружаннем да 5 кВ.
Для ігнітрона ўласцівы нязначнае падзенне напружання (15—20 В) і высокі ККДз (98—99 %).
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ртутны выпрамляльнік сканструяваны савецкім навукоўцам-вынаходнікам В. П. Валагдзіным (1881—1953)[1]. Працы па яго стварэнні былі пачаты яшчэ да Першай сусветнай вайны і завершаны паспяховымі выпрабаваннямі ў 1922 г. Першыя ігнітроны Валагдзіна мелі магутнасць да 10 кВт пры напружанні выпрамленага току больш за 3,5 кВ. Яны былі надзейныя ў працы і сталі шырока прымяняцца ва ўстаноўках на магутных радыётэлефонных і радыётэлеграфных станцыях, якія выпускала Ніжагародская радыёлабараторыя. Сканструяваныя В. П. Валагдзіным і яго супрацоўнікамі ртутныя выпрамляльнікі неўзабаве сталі адным з асноўных крыніц сілкавання савецкіх лямпавых радыёстанцый[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Российский государственный архив научно-технической документации (РГАНТД), Самарский филиал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 26 студзеня 2019.
- ↑ Вологдин Валентин Петрович, создает первые в мире высоковольтные ртутные выпрямители. Разработал с токами высокой частоты - СССР - Впервые в мире - Статьи - Славные имена . slavnyeimena.ru. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2019. Праверана 26 студзеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Бензарь В. К. Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике. — Мн.: Вышэйшая школа, 1985. — С. 54. — 176 с. — 20 000 экз. (руск.)
- Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)