Іерусалімскі патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы
Іерусалімскі патрыярхат Армянскай апостальскай царквы (дакладная саманазва: Апостальская кафедра святога Якава ў Іерусаліме, арм.: Առաքելական Աթոռ Սրբոց Յակովբեանց Յերուսաղեմ) — аўтаномны патрыярхат Армянскай апостальскай царквы. Армянскі Патрыярх у Іерусаліме (з 24 студзеня 2013-га года Нурхан Манукян) мае сан архібіскупа і прызнае духоўны аўтарытэт Каталікоса ўсіх армян ААЦ. Рэзідэнцыя Іерусалімскага Армянскага Патрыярха знаходзіцца ў гістарычным раёне Іерусаліма — Армянскім квартале Старога горада (Сабор Святога Якава).
У веданні патрыярхату знаходзяцца армянскія цэрквы Ізраіля (у Іерусаліме, Яфа, Раме і Хайфе) і Іарданіі. Да 1930 года Армянская Іерусалімская Патрыярхія мела епархіі ў Ліване і Сірыі, аднак пасля генацыду армян у Турцыі, дзеля захавання інстытута Кілікійскага Каталікасата ААЦ, гэтыя епархіі па просьбе Каталікоса ўсіх армян былі часова перададзены Кілікійскаму каталікасату.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 638 года армяне, якія адпрэчылі пастановы Халкідонскага сабору (451), з некаторымі перапынкамі, самастойна (ад праваслаўных) прызначаюць сваіх біскупаў ў Іерусаліме, якія пасля атрымалі тытул патрыярха.
Калі армяна-кілікійскі цар Ашын і Каталікос Канстанцін III Кесарацы прымусілі кіраўнікоў кілікійскіх епархій Армянскай царквы прыняць рашэнні Сіскага сабору 1307 года пра прыняцце дагматычных і абрадавых змен для уніі з Рымам, патрыярх Іерусаліма Саргіс, жадаючы захаваць чысціню веравучэння Армянскай царквы, набыў у султана Егіпта грамату пра вывад свайго пасада з-пад адміністрацыйнай улады каталікасата Кілікійскай Арменіі і з 1311 года пачаў незалежна весці свае справы. Аднак духоўная сувязь з усёй Армянскай царквой, што захоўвала ранейшую веру ў епархіях спрадвечнай Арменіі, была захавана.
Правы і прывілеі Армянскай патрыярхіі Іерусаліма
[правіць | правіць зыходнік]Армянская патрыярхія, нароўні з патрыярхіямі грэчаскай і лацінскай, валодае правам уласнасці на частку асноўных Святыняў Святой Зямлі, у тым ліку ў храме Раства у Віфлееме і ў храме Ускрысення ў Іерусаліме, у прыватнасці, на рассечаную калону.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 5 красавіка 2018.