Іжаўскае (Разанская вобласць)
Сяло
Іжаўскае
| ||||||||||||||||||
Іжаўскае[2] (руск.: И́жевское) — сяло ў Спаскім раёне Разанскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Іжаўскага сельскага паселішча. Размешчана прыкладна за 100 км ад абласнога цэнтра — горада Разань, за 40 км ад раённага цэнтра — горада Спаск-Разанскі. За 15 км на ўсход працякае рака Ака. З усходняга боку размешчана возера Іжаўскае. Насельніцтва 3340 чалавек (2010).
У ХІХ стагоддзі сяло Іжаўскае было ў складзе Іжаўскай воласці Спаскага павета Разанскай губерні[3].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Канстанцін Эдуардавіч Цыялкоўскі (1857—1935) — рускі вучоны, заснавальнік сучаснай касманаўтыкі
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20141006182658/http://ryazan.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/ryazan/resources/209013804fa389e391bf99ca6ff6f188/05.+%D0%A7%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C+%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F+%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85+%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D1%85+%D0%BF%D1%83%D0%BD%D0%BA%D1%82%D0%BE%D0%B2+%D0%A0%D1%8F%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9+%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8.htm Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці
- ↑ Историческая информация о селе Ижевское