Спаск-Разанскі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Спаск-Разанскі[1] (руск.: Спасск-Рязанский) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Спаскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 7,9 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1629 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 55 км ад Разані, насупраць гарадзішча Старая Разань.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны на месцы сяла Спаскае, якое існавала ў 15 стагоддзі. Пасля заснавання Спаскага Зарэцкага манастыра сяло стала яго вотчынай, гэта значыць сяляне, якія жылі ў ім, плацілі манастыру чынш. Манастыр у 1651 годзе прыпісаны да Звенігародскага Савіна-Старажэўскага манастыра, у 1764 годзе скасаваны і звернуты ў прыхадскую царкву. Спаскае перастала быць манастырскім вотчынным сялом і зажыло самавызначэннем у складзе Разанскага павета Маскоўскай губерні. У 1778 годзе ўказам імператрыцы Кацярыны II была ўтворана Разанская губерня, і Спаск атрымаў статус павятовага горада ў яе складзе. У 1929 годзе да імя «Спаск» было дададзена «Разанскі», каб адрозніваць яго ад Спаска-Дальняга і іншых.
Эканоміка: гарбарня, хлебакамбінат, завод металавырабаў, швейная фабрыка, фабрыка па вытворчасці мяккай мэблі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Карлавіч Вагнер — савецкі і расійскі вучоны, філосаф, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства і ганаровы грамадзянін горада Разані.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці