Іларыён (Капрал)
Іларыён | |
---|---|
|
|
Адукацыя | |
Дзейнасць | праваслаўны святар |
Нараджэнне |
6 студзеня 1948 |
Смерць |
16 мая 2022 (74 гады) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мітрапаліт Іларыён (англ.: Metropolitan Hilarion; свецкае імя Ігар Аляксеевіч Капрал; 6 студзеня 1948, Спірыт-Рывер, Канада — 16 мая 2022, Нью-Ёрк), Першаіерарх Рускай праваслаўнай царквы за мяжой.
Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Заходняй Украіны. У 1972 годзе скончыў Свята-Троіцкую духоўную семінарыю ў Джордавіле. У 1974 годзе пастрыжаны ў манахі, у 1975 годзе ўзведзены ў сан іерадыякана, у 1976 годзе — у сан іераманаха.
Скончыў Сіракузскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці руская літаратура ў 1976 годзе. З 1984 года — епіскап Манхэтэнскі, сакратар Архіерэйскага Сінода РПЦЗ, з 1995 года — епіскап Вашынгтонскі, з 1996 года — архіепіскап Сіднейскі і Аўстралійска-Навазеландскі. У 2003 годзе ўзнагароджаны правам насіць дыямантавы крыж на клабуку. З 2006 года — першы намеснік старшыні Архіерэйскага Сінода РПЦЗ.
12 мая 2008 года пасля смерці мітрапаліта Лаўра (Шкурлы) абраны першаіерархам РПЦЗ[1]. 14 мая таго ж года быў зацверджаны Свяшчэнным Сінодам Маскоўскага Патрыярхату на пасады Першаіерарха[2].
Памёр 16 мая 2022 года ў адной з лякарняў Нью-Ёрка ў дзве гадзіны дня па нью-ёркскім часе пасля працяглай хваробы[3].
Зноскі
- ↑ Первоиерархом Русской Зарубежной Церкви избран архиепископ Иларион На официальном сайте МП 12 мая 2008 г.
- ↑ Священный Синод Русской Православной Церкви утвердил избрание архиепископа Сиднейского и Австралийско-Новозеландского Илариона Первоиерархом РПЦЗ На официальном сайте МП 14 мая 2008 г.
- ↑ Русская Православная Церковь Заграницей - Официальная Страница . www.synod.com (16 мая 2022).