Інвертны цукар
Выгляд
Инвертный цукар — цукровы сіроп, раствор, які складаецца з роўных малярных долей глюкозы і фруктозы. Гэта прадукт гідралітычнага/ раскладання цукрозы на сумесь глюкозы і фруктозы, якія прывялі да змены кірунку кручэння плоскасці палярызацыі святла (інверсіі), які праходзіць праз раствор. Інвертны цукар з'яўляецца асноўным кампанентам натуральнага мёду, у якім утвараецца пад дзеяннем фермента інвертазы. Таксама гідроліз цукрозы адбываецца ў кіслым асяроддзі.
Выкарыстоўваецца пры вырабе штучнага мёду, у вытворчасці напояў: джыну, віскі, піва, пеністага віна. Ужываюць замест маніту пры цітрыметрычным вызначэнні бору.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Реактивы для технического анализа: Справ. изд./Коростелев П.П. М.: Металлургия, 1988, 384с. ISBN 5-229-00091-0