Індыйская каліграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Індыйская каліграфія — гэта майстэрства прыгожага пісьма ў Індыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя каліграфія (III ст. до н. э. — VI ст. н. э.)[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш раннімі помнікамі індыйскага пісьменства, што захаваліся да нашага часу, з’яўляюцца надпісы старажытнаіндыйскагп цара Ашокі, нанесеныя на каменныя калоны. Важнымі відамі пісьменства сталі кхароштхі і брахмі. Пачынаючы з II стагоддзя н. э., у якасці пісчага матэрыялу ў Індыі выкарыстоўвалася бяроста. Берасцяная кара ў Індыі называлася словам Bhojpatra, дзе patra азначае ліст або кару на санскрыце. Пальмавае лісце выкарыстоўвалася замест паперы нават тады, калі папера стала даступная ў Індыі. Лісце выкарыстоўвалася паўсюдна, таму што яно было добрай паверхняй для пісьма. Гэта спрыяла вытанчанаму і фігурнаму почырку — інакш кажучы, каліграфіі. Выкарыстоўваліся абодва бакі ліста, а самі лісты ўкладваліся адзін на аднаго. Затым у лісце прараблялі адтуліны і злучалі іх вяроўкай. Так стваралі раннія індыйскія рукапісы, распаўсюджаныя ў Паўднёва-Усходняй Азіі таго часу[1].

Надпіс на шостай калоне Ашокі (фрагмент).

Сярэднія вякі (VI—XVI стст.)[правіць | правіць зыходнік]

Індыйская каліграфія пачала распаўсюджвацца па свеце каля 500 года н. э., калі індыйскія гандляры, каланісты, ваенныя авантурысты, будыйскія манахі і місіянеры распаўсюдзілі індыйскае пісьмо з Паўднёва-Усходняй Азіі ў Цэнтральнай Азіі. Вялікая колькасць канцэпцый і ідэй была створана з канца 400-х гадоў да канца 1400-х гадоў, за 1000-гадовы часовай прамежак. Гілгіцкае пісьмо — самая ранняя прыкметная форма каліграфіі ў Індыі, якая датуецца V і VI стагоддзямі. Найбольш раннія намаляваныя вокладкі манускрыптаў былі створаны паміж VII і IX стагоддзямі, а самы ранні ілюстраваны рукапіс у Паўднёвай Азіі з’явіўся толькі каля X стагоддзя[2].

Надпісы ў куфічным стылі каліграфіі ўтвараюць рэгулярныя палоскі па ўсім мінарэце Кутб-Мінар, Дэлі (збудаваны каля 1193 года)

Персідскі ўплыў спарадзіў унікальную і важную разнавіднасць індыйскай каліграфіі, хоць у Індыі ўжо існавала мноства каліграфічных традыцый, а індыйскае пісьмо ў корані адрознівалася ад пісьма, што выкарыстоўваецца ў арабскіх і персідскіх традыцыях. Прыкметныя дасягненні Маголаў уключаюць вытанчаныя рукапісы, якія звычайна былі аўтабіяграфіямі і хронікамі знаці.

Каліграфія магольскай эпохі (Бічытр, XVII стагоддзе; Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк)

Сучасны перыяд (XVI стагоддзе — цяперашні час)[правіць | правіць зыходнік]

З XVI стагоддзя сікхізм адыграў ключавую ролю ў гісторыі індыйскай каліграфіі. Сікхі па традыцыі перапісвалі сваю святую кнігу «Гуру Грантх Сахіб» уручную, забяспечваючы яе ілюстрацыямі.

Мэта індыйскай каліграфіі была большай, чым проста зносіны. Каліграфія дапамагала членам супольнасці аб’яднацца не толькі ў мове, але і ў іншых аспектах жыцця. Багатая спадчына каліграфіі была вельмі важнай, паколькі друк у індыйскіх краінах яшчэ не быў даступны. Каліграфія збліжала людзей, уніфікуючы спосаб зносін. У наш час яна выкарыстоўваецца як форма мастацтва, але да XVI стагоддзя каліграфія была неабходная для зносін[3].

Каліграфічны надпіс пісьмом орыя

Асаблівасці індыйскай каліграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Каліграфія ў Індыі часцей за ўсё ўжываецца для святых тэкстаў. Некаторыя члены манаскіх будыйскіх абшчын былі навучаныя каліграфіі і адказвалі за перапісванне рэлігійных тэкстаў[4]. Джайны ілюстравалі рукапісы, прысвечаныя святым джайнізма. Гэтыя рукапісы былі вырабленыя з недарагога матэрыялу, напрыклад, пальмавага лісця і бяросты, і ўключалі вытанчаныя каліграфічныя надпісы[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Anderson, D.M. (2008). Indic Calligraphy. Энцыклапедыя Брытаніка.
  2. Stevens, John (1995). Sacred Calligraphy of the East. Boston, Massachusetts. ISBN 0877734585.
  3. Calligraphy (англ.). New World Encyclopedia (5 студзеня 2017). Праверана 9 мая 2017.
  4. Salomon, Richard (1998). Indian Epigraphy: A Guide to the Study of Inscriptions in Sanskrit, Prakrit, and the Other Indo-Aryan Languages. Oxford, New York: Oxford University Press. ISBN 978-0195099843.
  5. Mitter, Partha (2001). Indian Art. Oxford, New York: Oxford University Press. pp. 100.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]