Перайсці да зместу

Іозеф Шыма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іозеф Шыма
чэшск.: Josef Šíma
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратар, графік, перакладчык
Дата нараджэння 19 сакавіка 1891(1891-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1971(1971-07-24)[5][6][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ёсеф Шыма[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іозеф Шыма, у Францыі — Жазеф Сіма (чэшск.: Josef Šíma; 18911971) — чэшскі і французскі мастак, які стаў важнай фігурай у сучасным еўрапейскім мастацтве.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Іозеф Шыма адносіцца да адных з найбольш значных прадстаўнікоў сюррэалізму і пазней — абстрактнага жывапісу ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1920 годзе Шыма становіцца адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Дзевяць сіл» (Devětsil). У тым жа годзе ён з’яжджае ў Парыж і далучаецца да сюррэалісцкага руху. У 1926 годзе ён атрымлівае французскае грамадзянства.

Пачынаючы з 1921 года Шыма ўстанаўлівае сяброўскія адносіны з такімі майстрамі мастацтва, як Амедэ Азанфан, П'ер Жанерэ і Альбер Глез, якія супрацоўнічалі з часопісам L’Esprit nouveau (Новы дух). У 1927 годзе мастак знаёміцца і пачынае працаваць і з будучымі аўтарамі часопіса Grand Jeu: Рэнэ Дамалем, Ражэ Віланам і Ражэ Жыльбер-Лекамтам. Шыма таксама становіцца мастацкім дырэктарам іх часопіса. У той жа час ён увесь час падтрымлівае сувязі з мастацкім і літаратурным авангардным рухам у Чэхаславакіі. У 1934 годзе Шыма стварае групу Чэшскія сюррэалісты.

У 1959 годзе Іозеф Шыма быў удзельнікам выставы сучаснага мастацтва ў Касэлі documenta II.

  1. Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в Vědecká knihovna v Olomouci Josef Šíma // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  5. Josef Sima // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Josef Šima // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Šíma, Josef, 1891-1971 // regional database of the Municipal Library of Hradec Kralove Праверана 19 жніўня 2024.
  8. Czech National Authority Database Праверана 5 лістапада 2024.