Перайсці да зместу

Іон Нікалаеску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іон Нікалаеску
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 верасня 1998(1998-09-07)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Малдова
Рост 184 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Нідэрланды Херэнвен
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Малдова Зімбру (Кішынёў) 25 (5)
2016—2017   Малдова Зімбру-2 (Кішынёў) 37 (13)
2018—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 13 (0)
2020   Беларусь Віцебск 18 (9)
2020—2022 Славакія ДАК 1904 (Дунайска-Стрэда) 39 (5)
2022   Ізраіль Макабі (Петах-Тыква) 15 (5)
2022—2023 Ізраіль Бейтар (Іерусалім) 27 (15)
2023— Нідэрланды Херэнвен
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Малдова Малдова (да 19) 2 (0)
2018 Малдова Малдова (да 21) 1 (0)
2018— Малдова Малдова 34 (12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іон Нікалаеску (нар. 7 верасня 1998, Кішынёў, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік нідэрландскага клуба «Херэнвен» і нацыянальнай зборнай Малдовы.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кішынёўскага «Зімбру», дэбютаваў у камандзе 20 мая 2016 года ў матчы супраць «Акадэміі», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Выступаў таксама за другую каманду «Зімбру-2». У сезоне 2018 года замацаваўся ў асноўным складзе першай каманды, у 12 матчах забіў 5 галоў.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. У салігорскай камандзе стаў звычайна выхадзіць на замену. У першай палове 2019 года працягваў выкарыстоўвацца як ігрок ратацыі, а з чэрвеня стаў выступаць за дубль.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»[3], дзе стаў асноўным нападнікам, забіў 9 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасні 2020 года перайшоў у славацкі клуб ДАК 1904[4].

Са студзеня 2022 года на правах арэнды гуляў за ізраільскі «Макабі» з Петах-Тыквы, забіў 5 галоў, што не выратавала каманду ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2022 года вярнуўся ў ДАК 1904, дзе пачаў сезон 2022/23, а ў верасні 2022 года перайшоў у іерусалімскі «Бейтар».

У жніўні 2023 года стаў іграком нідэрландскага «Херэнвена».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Малдовы.

8 верасня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Люксембурга (0:4).