Перайсці да зместу

Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 снежня 1911(1911-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1994(1994-04-20) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў руская

Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі (25 лістапада (8 снежня) 1911, Данецк20 красавіка 1994) — рускі паэт[1].

Нарадзіўся ў сям'і рабочага[2].

Скончыў аршанскія педагагічныя курсы ў 1930, тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску ў 1932 годзе[2].

Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у Смаленску, Жытоміры, Бранску, Днепрадзяржынску, Ленінагорску, Усць-Каменагорску, Разані, Іжэўску, Калузе[2].

З 1967 года ў Мінску[1].

Друкаваўся з 1932 года. Аўтар зборнікаў вершаў, вершаваных кніг для дзяцей. Пераклаў на рускую мову творы многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР (1957)[2].

  • Мой спутник Солнце. Минск, 1971;
  • Чибис. М., 1973;
  • Веселый поезд. Минск, 1977;
  • Зимнее солнце. М., 1979;
  • Продолжение. Минск, 1981;
  • Призадумалась река. Минск, 1982;
  • Безымянные острова. Минск, 1984;
  • Снежные лебеди. Минск, 1987;
  • Река времени. Минск, 1989

Узнагароджаны медалямі СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума ВС БССР[2].

Зноскі

  1. а б в Василевский Иосиф Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. а б в г д Василевский Иосиф Иосифович (руск.)