Іцхак Барысавіч Каганаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іцхак Барысавіч Каганаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лютага 1904(1904-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1978(1978-03-05) (74 гады)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, тэатральны рэжысёр, настаўнік
Мова твораў ідыш
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іцхак (Ісаак) Барысавіч (Каган) Каганаў (19 лютага 1904, Горкі, Магілёўская губерня — 3 мая 1978 Ашдод, Ізраіль) — яўрэйскі паэт і мысліцель, пісаў на іўрыце. Выданне кніг на іўрыце было забаронена савецкімі ўладамі, І. Каганаў вымушаны быў хаваць сваю літаратурную дзейнасць. У 1949 г. быў арыштаваны і 6 гадоў правёў у турмах і лагерах, дзе сачыніў і запомніў 480 вершаў і кнігу Торат ха-Таміру «Вучэнне аб патаемным». Тэатральны дзеяч і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Берл-Доў, ураджэнец вёскі Пятровічы (цяпер у Смаленскай вобласці) уладальнік невялікага млына, маці — Мір’ям. Бацькі далі Іцхаку традыцыйную рэлігійную адукацыю, у сям’і гаварылі на мовах ідыш і іўрыт. Іцхак вучыўся спачатку ў дзеда-равіна, затым у хедэры і Горацкай Талмуд-торы. У юнацтве ён захапіўся ідэямі сіянізму і ўдзельнічаў у першай канферэнцыі Хе-Халуц у Харкаве (15-18 студзеня 1918). У канцы 1918 года стварыў у Горках арганізацыю «Агудат но’ар леуміт Ха-Тхія» (Нацыянальная яўрэйская юнацкая арганізацыя «Адраджэнне»).

Вучоба ў Петраградскім універсітэце, праца настаўнікам. Вучоба ў Маскоўскай дзяржаўнай яўрэйскай тэатральнай студыі. Праца рэжысёрам і мастацкім кіраўніком яўрэйскіх і рускіх тэатраў[правіць | правіць зыходнік]

У 1921 г. паступіў у Петраградскі ўніверсітэт, дзе вучыўся два гады. Падчас вучобы ўступіў у "Асацыяцыю сацыялістычных пісьменнікаў «Брэйшыт»(«На пачатку») пры таварыстве «Гехолуц» (Усерасійская працоўная яўрэйская арганізацыя). Затым працаваў настаўнікам мовы ідыш у яўрэйскай сельскай школе ў вёсцы Верашчакі Горацкага павета. У 1926—1928 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У гэты час часова адышоў ад паэзіі. З 1930 па 1933 гг. вучыўся ў Маскоўскай дзяржаўнай яўрэйскай тэатральнай студыі (мела статус вучылішча) пры Дзяржаўным яўрэйскім тэатры ў Маскве, якой кіраваў народны артыст СССР Саламон Міхоэлс. У 1934—1941 гг. працаваў рэжысёрам, кіраўніком літаратурнай часткі яўрэйскіх тэатраў у Днепрапятроўску і Сімферопалі, затым працаваў у рускамоўных тэатрах СССР.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пасляваенная праца[правіць | правіць зыходнік]

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце, камандзір батарэі 76 — 122 мм гармат. З матэрыялаў, якія размешчаны на сайце «Подзвіг народа» (партал Архіва Міністэрства абароны Расіі) бачна, што ён служыў у 1943 годзе ў 202-м Чырванасцяжным лёгкім артылерыйскім палку 50 стралковай дывізіі. Дакументы сведчаць: «З мая па снежань 1943 г. ваяваў у раёне Разынкі, Барвенка, Лазавая, Слаўгарад, Запарожжа, Апосталава …Удзельнічаў у фарсіраванні ракі Дняпро». 5 снежня 1943 года быў кантужаны (страціў слых і мову). 27 мая 1944 года прызнаны інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ІІ гр. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 21 лютага 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Яго бацькі — маці і бацька былі забіты фашыстамі ў 1941 годзе разам з 16 000 яўрэяў Сімферопаля.

З красавіка 1944 г. працаваў аўтарам і рэжысёрам — пастаноўшчыкам у Ульянаўскай абласной філармоніі. Затым кіраваў філармоніямі ў Тамбове, Уладзіміры, а ў 1947 годзе вярнуўся ў Сімферопаль.

Арышты ў 1949—1953 гг. Рэабілітацыя ў 1955 г. Праца ў тэатрах і філармоніях СССР[правіць | правіць зыходнік]

12 верасня 1948 года ў Сімферопалі быў арыштаваны і неўзабаве апынуўся ў лефортаўскай турме. Разам з пісьменнікамі, якія пісалі на іўрыце — Ц. Плоткіным і Ц. Прейгерзонам і М. Баазовым, следчыя аб’ядналі іх у выдуманую «антысавецкую сіянісцкію нацыяналістычную групу». 5 студзеня 1950 года «Асобая нарада» прыгаварыла яго да 10 гадоў лагераў за «ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай сіянісцкай арганізацыі на тэрыторыі СССР і за распаўсюджванне нелегальных рукапісаў». Зняволенне адбываў у Карагандзе, у Пясшчаным лагеры строгага рэжыму для палітычных зняволеных. У пачатку, нягледзячы на цяжкую кантузію, працаваў на лесанарыхтоўках, а затым яго прызначалі ў культурна-выхаваўчую частку (КВЧ).

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання зняволенных, і пасля разгрому паўстання, 2 сакавіка 1953 году,І. Каганова арыштавалі ў другі раз. 18 верасня 1953 года ваенным трыбуналам лагера быў прыгавораны па артыкуле 58-10, 58-14 да вышэйшай меры пакарання — растрэлу. Прысуд лагернага суда патрабаваў зацвярджэння Вышэйшага ваеннага трыбунала ў Маскве. 12 красавіка 1954 года прыйшло паведамленне, што смяротнае пакаранне заменена 25 гадамі зняволення. Іцхака эпатавалі ў Озерлаг, асобы лагер для палітычных зняволеных, размешчаны паміж Тайшэт і Брацкам. З часам, перавялі з сібірскага лагера ў лагер пад Волагду, дзе ён зноў трапіў у культурна-выхаваўчую частку. У кастрычніка 1955 гады ўрачэбная камісія вызваліла яго па стане здароўя. Неўзабаве быў рэабілітаваны (за адсутнасцю складу злачынства) па першым абвінавачванні (па другім — толькі ў 1989 годзе).

У наступныя гады І. Каганаў працаваў мастацкім кіраўніком і рэжысёрам у філармоніях Томска, Хабараўска і іншых гарадоў СССР, займаўся драматургіяй. Але, не гэта ў той час было галоўным у яго жыцці. Усе думкі былі аб тым, як пераправіць у Ізраіль рукапіс сваіх вершаў. І гэта ўдалося ажыццявіць праз некалькі гадоў.

Рэпатрыяцыя ў Ізраіль[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе І. Каганаў разам з жонкай Лізаветай і дачкой Элімай, актрысай і яе мужам Аляксандрам — тэатральным мастаком, рэпатрыяваўся ў Ізраіль і яны пасяліліся ў горадзе Ашдоде. Памёр 3 мая 1978 года і пахаваны ў Ашдодзе.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У час вучобы ў Петраградзе яго захапіла паэзія на іўрыце, якой ён вырашыў прысвяціць усё сваё жыццё. У зборніку «Брейшіт» у 1926 годзе з’явілася яго паэма «З боку, з краю» — «Мі-Эвер мі-кацэ». Цікава, што зборнік быў надрукаваны ў Берліне, але ў выходных дадзеных напісана: Масква і Ленінград. Паэма была прысвечана лёсу паэта, які, ахвяруючы сабой, асвятляе шлях зямнога існавання. Аўтар прадчувае і прадказвае трагізм свайго лёсу.

У час працы ў сельскай школе ў Верашчаках пачаў пісаць вершы на ідыш і ў восень 1925 года ў газеце «Дэр Векер» («Будзільнік») з’явіліся яго першыя вершы на ідыш, а на працягу года было надрукавана каля дваццаці вершаў. Гэта была сялянская лірыка, поўная радасці працы на зямлі. На жаль, тыя вершы, якія не былі надрукаваны ў газеце, загінулі ў час пажару. У час арышту, у засценках лефортаўскай турмы ён пачаў паўтараць іўрыцкі слоўнік, а затым пачаў складаць вершы на іўрыце і завучваць іх. З 12 снежня да 23 снежня 1949 года ён напіша свае першыя дзесяць вершаў на іўрыце. Усяго за перыяд турэмнага і лагернага зняволення склаў і запомніў 480 вершаў. Каб іх паўтарыць трэба было 3 дні.

Пасля выхаду з лагера ён друкуе ў 1956 годзе ў Маскве п’есу «Галавакружэнне Мітрафана». Гэта была камедыя ў адным дзеянні. Надруквана накладам 83 тысячы асобнікаў і выйшла ў бібліятэчцы «Мастацкая самадзейнасць». Рэжысёрскія нататкі да гэтай п’есы напісаў Барыс Ліфанаў, заслужаны артыст РСФСР.

Праз год, у 1957 годзе І. Каганаў прадставіў на Усесаюзны конкурс п’есу «Вясна ў палянах». Рукапіс яе захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва (Фонд 2095, вопіс 4, справа 657). Пасля рэпатрыяцыі ў Ізраіль І.Каганаў надрукаваў у 1977 годзе паэтычны зборнік «Бе-кол шофар» («Сваім голасам шофара»), які складаўся з дзесяці сшыткаў, кожная — з указаннем месца напісання: Масква, лефортаўская турма; Караганда, камера смяротнікаў; Тайшэт; Озерлаг і г. д. «Мае кнігі, — пісаў ён у прадмове, — з’явіліся на свет як адкрыццё, як цуд, адначасова са стварэннем дзяржавы Ізраіль, пра што я так марыў і мроіў». У Ізраілі ён стаў падпісвацца «Іцхак Бен Доў ха-Коэн» — Іцхак сын Дова Коэна. У 1978 годзе выйшла кніга «Торат ха-Таміру» («Вучэнне аб патаемным»), якая складалася з трох частак. У гэтай кнізе шмат глыбокіх думак і філасофскіх абагульненняў адносна лёсу чалавецтва наогул, яўрэяў і Ізраіля, у прыватнасці. І. Каганаў да апошніх дзён працаваў над мемуарнай кнігай «Швілін нехірын» («Разведаныя сцежкі»; пакуль не апублікавана).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Лізавета Сукернік (1909 −1991), артыстка. Дзеці: дачка — Эліма (1933 г.н.), артыстка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
  • Медаль «За парамогу над Германіей ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Головокружение Митрофана. Комедия в 1 действии. Библиотечка «Художественная самодеятельность». Режиссерские примечания Бориса Лифанова, заслуженного артиста РСФСР. . М.: Госкультпросветиздат. 1956.
  • Поэма «Из стороны, из края» — «Ми-эвер ми-кацэ» // Сб. «Брейшит». М.-Л.: −1926.
  • Бе-кол шофар «Гласом шофара» — Тель-Авив: — 1977.
  • Торат ha-тамир «Учение о Сокровенном».- Тель-Авив:-1978.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Басин, Яков. Большевизм и евреи: Белоруссия, 1920-е. Исторические очерки. — Мн.: 2008. С.86-87.
  • Басин, Яков. Музы и Тьма. Исторические очерки. т. I.- Иерусалим: 2014. -С. 101—102.
  • Белов-Элинсон, Авраам. Ицхак Каганов, поэт и мыслитель // Рыцари иврита в бывшем Советском Союзе.- Иерусалим: 1998.- С.114-136.
  • Лившиц, Владимир. Ицхак Каганов: поэт и мыслитель: (о И. Каганове) // Евреи в Горках. Судьбы и дела.- Горки:2012.- С.59-73.
  • Лившиц, Владимир. Ицхак Каганов: поэт и мыслитель // Мишпоха. № 33.- С.66-71.
  • Лившиц, Владимир. Каганов (Каган) Ицхак// Гордость и слава Горецкой земли. Книга 3. Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели.- Горкі: 2015. С.47.
  • Ліўшыц У. М. «…Герой не нашага часу, але паэт і мысліцель, а галоўнае, асоба на ўсе часы» (пра Іцхака Каганава) В кн.: Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Былі на Горацкай зямлі. Ішлі лісты ў Горкі. Землякі — прататыпы і героі літаратурных твораў. Галасы з Горацкага Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 3. Горкі: 2019. С.84-100.
  • Прейгерзон, Ц. И. Дневник воспоминаний бывшего лагерника (1949—1955). — М. :2005. — С. 14,22, 23, 47, 93, 96, 282.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]