ААС (арганізацыя)
ААС (OAS — фр.: Organisation de l'armée secrète) — ультраправая арганізацыя, якая ўзнікла ў 1961 годзе ў Францыі і Алжыры ў час вызваленчай вайны алжырскага народа (1954—1962). Каб не дапусціць абвяшчэння незалежнасці Алжыра, учыніла там у красавіку 1961 года путч, пасля правалу якога разгарнула крывавы тэрор супраць Французскай рэспублікі. 8 верасня 1961 года арганізавала замах на генерала Шарля дэ Голя. Пасля падпісання Эвіянскіх пагадненняў большасць французскага насельніцтва, нягледзячы на пагрозы ААС, тэрмінова пакінула Алжыр. 20 красавіка 1962 года ў Алжыры арыштаваны адзін з кіраўнікоў ААС генерал Рауль Салан, што пазбавіла арганізацыю цэнтралізаванага кіраўніцтва. Пасля атрымання Алжырам незалежнасці ААС перамясцілася ў Францыю і суседнія з ёю краіны, неўзабаве была абясшкоджана.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).