Перайсці да зместу

Абвойнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абвойнік

Абвойнік грэчаскі (Periploca graeca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Periploca Tourn. ex. L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30398
NCBI  63484
EOL  70980
IPNI  3588-1

Абвойнік (Periploca) — род раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Вядома каля некалькі дзясяткаў відаў, пашыраны ў Міжземнамор'і, трапічнай Афрыцы, ва ўмераных і субтрапічных паясах Азіі; на Каўказе расце абвойнік грэчаскі (Periploca graeca), на Далёкім Усходзе абвойнік тынавы (Periploca sepium).

Ліяны вышынёй да 12 м. Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры, зеленавата-бурыя, з цяжкім пахам. Плод — лістоўка са шматлікім плоскім насеннем.

Вырошчваюць ў якасці лекавых і дэкаратыўных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Абвойнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)