Перайсці да зместу

Абу-Сімбел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Абу-Сімбел
араб. أبو سمبل‎‎
𓉐𓏤𓏤 𓍹𓌸𓁩𓁛𓄟𓋴𓌸𓍺[1]
22°20′13″ пн. ш. 31°37′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Егіпет
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1274 да н.э.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абу-Сімбел[2] — скала на заходнім беразе Ніла, у якой высечаныя два знакамітыя старажытнаегіпецкія храмы ў час праўлення Рамсеса II (прыкладна 1298-1213 да н. э.). Знаходзіцца ў Нубіі, за 280 км на поўдзень ад Асуана.

Скала з дробназярністага пясчаніку амаль ля ракі, вышынёй ў 100 м, названая ў іерагліфічных надпісах "святой гарой" і, можна выказаць здагадку, была ўмацаваным фартыфікацыйным збудаваннем, і таму мясцовасць у надпісах названая "крэпасцю Рамесаполісам". Сучасная назва Абу-Сімбел паходзіць ад скалы, на якой, у тым месцы, дзе рака робіць да яе выгіб, высечаны ў барэльефе егіпецкі мужчына, у завостраным фартуху якога арабскія маракі ўгледжвалі падабенства хлебнай меры; таму выява гэта названая "Абу-Сімбел", бацька хлеба (ад араб. sinbel - колас), а затым гэтая назва нададзена была і ўсёй групе скал з іх храмамі. У Еўропе храм стаў вядомы ў 1810-я гады па апісаннях Буркхарта.

Храм Рамзеса

Адзін з храмаў, вялікі, быў узведзены ў гонар самога цара Рамсеса II; іншы, малы, — у гонар яго першай жонкі, царыцы Нефертары.

У першым з іх, які адрозніваецца добра захаванымі важнымі гістарычнымі выявамі і надпісамі, намаляваны цар, які ўшаноўвае самога сябе, г. з. яго чароўны вобраз, які ўшаноўвае цар-чалавек. Акружаны іншымі боствамі, ён выдзяляецца ў выглядзе велічэзнай фігуры, звернутай спінай да скалы. Ля ўваходу ў храм, па баках, высечаны ў скале чатыры каласальныя выявы цара, які сядзіць, вышынёй прыблізна ў 20 м.

Мадэль ілюстравалая старое і новае месцазнаходжанне храмаў і ўзровень вады.

Наперадзе малога храма стаяць шэсць статуй, высечаных гарэльефам, а менавіта з кожнага боку па дзве выявы цара і па адной — царыцы. На фігуры другога калоса, у паўднёвай частцы храма, высечана грэчаскі надпіс, пакінуты іанійскімі наёмнікамі, якія прыйшлі сюды пры Псаметыху I (664—610 да н. э.), падчас праследавання воінаў, якія адыходзілі ад Элефантыны да Эфіопіі .

Перанос (1964—1968)

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі 1952 года пачалося праектаванне другой плаціны на Ніле, каля Асуана. Храмам, якія знаходзіліся на беразе, пагражала затапленне, што разбурыла б пабудовы зробленыя з пясчаніку. У 1959 годзе пачалася кампанія па выратаванні гістарычнай спадчыны, у ёй бралі ўдзел замежныя археолагі, у прыватнасці італьянскія, польскія, французскія і шведскія.

Паводле аднаго з праектаў ахоўных работ, помнікі трэба было перанесці ў бяспечнае месца, паводле іншага – пакінуць на месцы. ЮНЕСКА склікала з гэтай нагоды спецыяльную камісію, у склад якой увайшлі Генеральны дырэктар ЮНЕСКА, кіраўнік дарадчага камітэта, і тры эксперты, у т.л. прафесар Казімеж Міхалоўскі. Камісія падтрымала шведска-егіпецкі праект, якім планавалася разрэзаць святыні на буйныя часткі вагой да 30 тон (у сярэднім 20 тон), перанесці на іншае месца і рэканструяваць[3]. Прафесар Міхалоўскі ўзначаліў экспертны камітэт з 7 чалавек, які назіраў за працамі па пераносе.

Будаўніцтва плаціны пачалося ў 1960 годзе. Перанос помніка праходзіў у 1964--1968 гадах. Агулам працы працягваліся 10 гадоў і скончыліся поспехам. Новае месцазнаходжанне храмаў — на 65 м вышэй і 200 м далей ад ракі. Перанос помнікаў Абу-Сімбела і Філе лічыцца адной з найбуйнейшых інжынерна-археалагічных аперацый.

Зноскі

  1. Otto E. Abu Simbel // BAND I: A - Ernte / Hrsg.: W. Helck, E. OttoWiesbaden: Harrassowitz Verlag, 1975. — Т. I. — 672 с. — ISBN 978-3-447-01670-4
  2. Напісанне Абу-Сімбел у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.48.
  3. K. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 198.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 88
рус.англ.фр.