Адам Вайткевіч
Выгляд
Адам Вайткевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Матэвуш Ліпскі | ||||||
Пераемнік | Зыгмунт Лазінскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | 6 лютага 1796 | ||||||
Смерць |
4 студзеня 1870 (73 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Вайткевіч (польск.: Adam Wojtkiewicz; 6 лютага 1796 — 4 студзеня 1870, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.
З шляхецкага роду, сын Адама Вайткевіча і Францішкі з Багінскіх. Ахрышчаны 13 лістапада 1796 года ксяндзом Карлам Кшталтам. Высвечаны на ксяндза ў 1819 годзе. Канонік магілёўскі ад 1845 года, рэктар Мінскай семінарыі ад 1849 года. 18 сакавіка 1852 года прызначаны мінскім біскупам. 22 лютага 1853 года інтранізаваны на мінскае біскупства. Пасля скасавання 24 ліпеня 1869 года дыяцэзіі, пераехаў у Вільню, дзе і памёр. Апошняе яго біскупскае распараджэнне атуецца 25 ліпеня 1869 года. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цырымонія ўрачыстага ўступленння на мінскую біскупскую кафедру вялебнага Адама Вайткевіча, біскупа мінскага…(недаступная спасылка)
- Уладзімір ДЗЯНІСАЎ. МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ З ГІСТОРЫІ МІНСКАЙ ДЫЯЦЕСII(недаступная спасылка)
- Аляксандр ЕЛЬСКІ. НАРЫС ПА ГІСТОРЫІ МІНСКАЙ ДЫЯЦЕЗІІ Архівавана 15 студзеня 2007.