Адам Ваньковіч (пам. 1636)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Ваньковіч
войскі менскі[d]

Смерць 1636
Род Ваньковічы
Бацька Стэфан Ваньковіч
Маці Алена са Скумін-Тышкевічаў[d]
Дзеці Пётр Ваньковіч і Стэфан Ваньковіч[d]

Адам Ваньковіч (? — 1636) — ураднік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Стэфана Ваньковіча, менскага войскага, і Алены са Скумін-Тышкевічаў.

Войскі менскі. Разам з братамі Аляксандрам і Рыгорам меў у застаўным валоданні маёнткі Косава і с. Жамойцкае Слонімскага павета (1582), валодаў маёнткам Пярэжыр Менскага павета, маёнткам Востраў Аршанскага павета і «дварком» у горадзе Менску (1635), адзін з фундатараў Мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра (1612).

Памёр у 1636 годзе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Евай з Дуброўскіх (Дамброўскіх).

  • Стэфан, суддзя Вількамірскага гродскага суда (1659), вількамірскі судовы падстараста (1660).
  • Пётр (пам. да 1670), войскі менскі. Жонка дачка харужага ваўкавыскага Ганна Дунін-Глушынская.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]