Алег Антонавіч Лойка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Алег Антонавіч ЛОЙКА''' ([[1 мая]] [[1931]], [[Слонім]] — [[19 лістапада]] [[2008]], Слонім) — беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. |
'''Алег Антонавіч ЛОЙКА''' ([[1 мая]] [[1931]], [[Слонім]] — [[19 лістапада]] [[2008]], Слонім) — беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт АН Беларусі. |
||
== Біяграфія == |
|||
Нарадзіўся ў сям'і фельчара. Скончыў філалагічны факультэт [[БДУ]] (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. |
Нарадзіўся ў сям'і фельчара. Скончыў [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічны факультэт]] [[БДУ]] (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. у 1990-1996 гадах - дэкан [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічнага факультэта]] [[БДУ]]. |
||
Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964—1989). Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына Паўла і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею. |
|||
== Творчасць == |
|||
Дэбютаваў вершамі ў 1943 («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990). Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003. |
Дэбютаваў вершамі ў 1943 («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990). Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе. |
||
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў [[П. Верлен]]а «У месяцавым ззянні» (1974), [[І. В. Гётэ]] «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў. |
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў [[П. Верлен]]а «У месяцавым ззянні» (1974), [[І. В. Гётэ]] «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў. |
||
Радок 9: | Радок 12: | ||
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[Н. Перкін]]ым, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з [[В. Чамярыцкі]]м, [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з [[С. Александровіч]]ам і [[В. Рагойша]]м, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988). |
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[Н. Перкін]]ым, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з [[В. Чамярыцкі]]м, [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з [[С. Александровіч]]ам і [[В. Рагойша]]м, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988). |
||
== Прызнанне == |
|||
⚫ | |||
* Член СП СССР (з 1960). |
|||
* Доктар філалагічных навук |
|||
* Прафесар. |
|||
⚫ | |||
* Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае». |
|||
* Лаўрэат прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 13:20, 5 лютага 2012
Алег Антонавіч ЛОЙКА (1 мая 1931, Слонім — 19 лістапада 2008, Слонім) — беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт АН Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і фельчара. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. у 1990-1996 гадах - дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964—1989). Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына Паўла і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў 1943 («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990). Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе.
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў П. Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І. В. Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н. Перкіным, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В. Чамярыцкім, А. Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С. Александровічам і В. Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
Прызнанне
- Член СП СССР (з 1960).
- Доктар філалагічных навук
- Прафесар.
- Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай» інш. медалямі.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».
- Лаўрэат прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты.
Літаратура
- Лойка Алег // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Лойка Алег // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Аксак В. Вянок памяці: Алег Лойка // Радыё Свабода 19 ліст. 2008, 18:06.