Кастрычніцкі раён (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Belarus-Minsk-Railway_Station_Square-4.jpg|175px|right|thumb|Прывакзальная плошча ў Кастрычніцкім раёне Мінска]]
'''Кастрычніцкі раён''', адміністрацыйны [[Раёны Мінска|раён Мінска]]. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада паміж чыгункамі Мінск—Брэст і Мінск—Гомель. У яго склад уваходзяць [[Калядзічы, прамысловы вузел (Мінск)|прамысловы вузел «Калядзічы»]] і пасёлак Сокал. Плошча: 1927 га. Насельніцтва: 156 тысяч жыхароў.
'''Кастрычніцкі раён''', адміністрацыйны [[Раёны Мінска|раён Мінска]]. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада паміж чыгункамі Мінск—[[Брэст]] і Мінск—[[Гомель]]. У яго склад уваходзяць [[Калядзічы, прамысловы вузел (Мінск)|прамысловы вузел «Калядзічы»]] і [[пасёлак Сокал]]. Плошча: 1927 га. Насельніцтва: 156 тысяч жыхароў.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==


У жніўні 1921 Цэнтральнае бюро КП(б)Б пастанавіла падзяліць горад на тры раёны па партыйнай рабоце: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі і Цэнтральны. У 1938 былі створаны адміністрацыйныя раёны Мінска: Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага). У 1957 Кагановіцкі раён перайменаваны ў Кастрычніцкі.
У жніўні [[1921]] Цэнтральнае бюро КП(б)Б пастанавіла падзяліць горад на тры раёны па партыйнай рабоце: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі і Цэнтральны. У [[1938]] былі створаны адміністрацыйныя раёны Мінска: Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага). У [[1957]] Кагановіцкі раён перайменаваны ў Кастрычніцкі.


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==

Версія ад 14:10, 9 студзеня 2008

Прывакзальная плошча ў Кастрычніцкім раёне Мінска

Кастрычніцкі раён, адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада паміж чыгункамі Мінск—Брэст і Мінск—Гомель. У яго склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы» і пасёлак Сокал. Плошча: 1927 га. Насельніцтва: 156 тысяч жыхароў.

Гісторыя

У жніўні 1921 Цэнтральнае бюро КП(б)Б пастанавіла падзяліць горад на тры раёны па партыйнай рабоце: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі і Цэнтральны. У 1938 былі створаны адміністрацыйныя раёны Мінска: Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага). У 1957 Кагановіцкі раён перайменаваны ў Кастрычніцкі.

Эканоміка

Спецыялізацыя раёна — транспарт. Тут размешчаны прадпрыемствы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, Мінскі чыгуначны вакзал, Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, яго падраздзяленні і прадпрыемствы ( у тым ліку, аэрапорт Мінск-1), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб'яднанне «Інтэграл», завод «Крыён», Мінскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Мінская фабрыка каляровага друку.

Культурны ўплыў

На тэрыторыі раёна размешчаны Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі універсітэт культуры, медыцынскае вучылішча № 2, вучылішча мастацтваў, 5 ПТУ, 17 школ.

Сярод буйных медыцынскіх устаноў — бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, 3-я дзіцячая бальніца, дарожная бальніца, гарадская гінекалагічная бальніца.

Больш за 300 спартыўных аб'ектаў, у тым ліку тры стадыёны: "Лакаматыў", "Узлёт", "Арбіта".