Маскоўскі раён (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маскоўскі раён
Маскоўскі раён
Герб
Герб
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Гімн: «Песня о Московском районе»
Статус унутрыгарадскі раён
Уваходзіць у Мінск
Уключае

Жылыя раёны:

Дата ўтварэння 1977
Кіраўнік адміністрацыі Дукар Я. М.
Насельніцтва (2009) 270 240
Плошча каля 30 км²
Вышыня
над узроўнем мора
215 м[1]
Маскоўскі раён на карце
Афіцыйны сайт

Маскоўскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада. Створаны ў 1977 годзе ў выніку кампаніі па разбуйненню раёнаў горада. Плошча: 2,4 тыс. га. Насельніцтва: 270 тыс. чалавек, шчыльнасць: 9,008 тыс. чал./км², што ў 1,3 разы вышэй сярэднягарадского паказчыка. Нацыянальны склад: беларусаў — 82 %, рускіх — 14 %, украінцаў — 2 %. На тэрыторыі раёна размешчаны Дом Урада, Мінгарвыканкам, ГУУС Мінгарвыканкама, восем міністэрстваў, пасольствы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

45 прамысловых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю працаўнікоў 16,5 тыс. чалавек. Найбольш буйныя з іх ААТ «Белмедпрэпараты», ААТ «Галантэя», заводы «Альмагор» і «Калібр», Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, СП «Ле-Гранд», СП «Беліта», ТАА «Сівельга».

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна знаходзяцца вядучыя ўстановы адукацыі Беларусі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Тут размешчаны Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Рэспубліканскі палац культуры «Юнацтва», Міжнародны адукацыйны цэнтр.

У Маскоўскім раёне размяшчаюцца Рэспубліканскі эндакрыналагічны цэнтр, Беларускі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія», Рэспубліканская клінічная бальніца паталогіі слыху, голасу і мовы, 4-я і 9-я гарадскія клінічныя бальніцы.

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]


  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.