Першамайскі раён (Мінск)
| Першамайскі раён | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна | |||
| Статус | гарадскі раён | ||
| Уваходзіць у | |||
| Дата ўтварэння | 1969 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Тэлефонны код | 17 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Першамайскі раён (Менск)(бел. (тар.)) |
Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Межамі раёна з’яўляюцца Лагойскі тракт, вуліцы Якуба Коласа, Сурганава, праспект Незалежнасці, вуліцы Броўкі, Платонава, Казлова, Сляпянская водная сістэма, вуліцы Філімонава, Скарыны, чыгунка на Маскву, аўтадарога Калодзішчы — Заслаўе, вуліца Гінтаўта, МКАД да Лагойскага тракта.
Кіраўнік адміністрацыі — Вадзім Аляксандравіч Пярэдні (з 30 мая 2023 года)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
25 чэрвеня 1969 г. прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў Пастанову аб стварэнні Першамайскага раёна Мінска з часткі земляў Заводскага, Ленінскага і Савецкага раёнаў горада[3]. На месцы вёскі Зеляноўка пабудавалі вуліцы Цікоцкага і Карбышава. На месцы радавых паселішчаў Вялікая і Малая Слепня, якія здаўна належалі Ваньковічам, узвялі гандлёвы цэнтр «Верас» (вул. Каліноўскага, д. 45) у мікрараёне Зялёны Луг. Адначасова ў 1969—1975 гг. узводзіўся мікрараён «Усход». У 1977 г. Савет народных дэпутатаў Мінскай вобласці зацвердзіў Пастанову аб перадачы пасёлка Уручча са складу Зялёналугскага сельсавета ў склад Мінска. У 1978 г. мікрараён Уручча пашырылі за кошт вёсак Міхайлава і Мядзвежына. У выніку плошча зялёных насаджэнняў раёна вырасла да 840,7 га, што зрабіла раён 1-м у Мінску паводле плошчы зялёных насаджэнняў.
Культурны ўплыў
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі раёна размешчаны комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кінастудыя «Беларусьфільм», Белдзяржтэлерадыёкампанія. Адведзены ўчастак пад забудову Парка высокіх тэхналогій.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- мікрараён вуліцы Валгаградская
- Зялёны Луг
- Уручча
- Усход
- Бяляева
- Ватуціна
- Гарбатава
- Гурцьева
- Карбышава
- Нікіфарава
- Пуцілава
- Русіянава
- Фогеля
- Чайкоўскага
- Шугаева
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://minsk-city.belstat.gov.by/upload/iblock/fd0/4iqm1lo2cpu20hnuylxherfr43d8zhk9.pdf — Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2025.
- ↑ Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Географическое положение. История района Архівавана 2 снежня 2019. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайскі раён (Мінск)