Станцыя Мінск-Пасажырскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мінскі чыгуначны вакзал)
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 53°53′25.08″ пн. ш. 27°33′10.08″ у. д. / 53.8903° пн. ш. 27.5528° у. д. (G) (O) (Я)

Станцыя Мінск-Пасажырскі
Беларуская чыгунка
TEP60-0428 20131116 132e (10951862046).jpg
Аддзяленне чыг.:

Мінскае аддзяленне

Мінск-Пасажырскі (Беларусь)
Мінск-Пасажырскі
Мінск-Пасажырскі
[{{fullurl:commons:Category: Commons-logo.svg Central Train Station (Minsk) на Вікісховішчы|uselang=ru}} Станцыя Мінск-Пасажырскі] на Вікісховішчы

Мінск-Пасажы́рскі (трансліт.: Minsk-Pasažyrski, руск.: Минск-Пассажирский)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Мінску.

Мінскі чыгуначны вакзал[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі чыгуначны вакзал

Мінскі чыгуначны вакзал (да 1928 г. — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы будынак чыгуначнага вакзала быў пабудаваны ў Мінску ў 18711874 гадах. У 1890 годзе замест яго быў пабудаваны мураваны будынак, па-над пуцямі быў узведзены мост, які праіснаваў да 1964 года. Замест яго быў пабудаваны падземны пераход да платформаў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзала быў знішчаны, з-за гэтага ён быў перабудаваны занава. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991, калі яго дэмантавалі для пабудовы новага сучаснага чыгуначнага вакзала. Стварэнне новага комплексу пачалося ў 1985 годзе. Да канца 1980-х у працу была ўведзена першая чарга, якая складалася з залы чакання і 13-павярховага будынка. З прычыны распаду СССР і недахопу фінансавання ў поўную моц будаванне пачалося зноў у канцы стагоддзя, але ўжо па перагледжаным праекце.

30 снежня 2000 года новы будынак вакзалу пачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў злучае вакзал з чыгуначнымі платформамі, станцыяй метро «Плошча Леніна», Прывакзальнай плошчай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]