Тайвань: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др clean up, replaced: а у → а ў, ю у → ю ў, краінаў → краін using AWB (7893) |
др r2.6.5) (робат змяніў: ro:Taiwan |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
{{Link GA|de}} |
{{Link GA|de}} |
||
{{Link GA|en}} |
{{Link GA|en}} |
||
[[ace:Taywan]] |
[[ace:Taywan]] |
||
[[af:Republiek van Sjina]] |
[[af:Republiek van Sjina]] |
||
Радок 163: | Радок 164: | ||
[[pt:República da China]] |
[[pt:República da China]] |
||
[[qu:Chunwa Republika]] |
[[qu:Chunwa Republika]] |
||
[[ro: |
[[ro:Taiwan]] |
||
[[ru:Китайская Республика]] |
[[ru:Китайская Республика]] |
||
[[rw:Tayiwani]] |
[[rw:Tayiwani]] |
Версія ад 22:42, 27 мая 2012
Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
| |||||
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]] | |||||
Афіцыйныя мовы | Standard Taiwanese Mandarin[d], Taiwanese Hakka[d][1], Taiwanese Hokkien[d], Amis[d], Paiwan[d], Kinmen dialect[d], O-ku-uā[d], Matsu dialect[d], Taiwanese Sign Language[d], Saisiyat[d], Puyuma[d], Atayal[d], Tsou[d], Bunun[d], Rukai[d], Truku[d], Seediq[d], Sakizaya[d], Yami[d], Kavalan[d], Kanakanavu[d] і Saaroa[d] | ||||
Сталіца | |||||
Форма кіравання | |||||
{{{Пасады кіраўнікоў}}} | {{{Кіраўнікі}}} | ||||
Валюта | New Taiwan dollar[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tw | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TW | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TWN | ||||
Код МАК | ROC і TWN | ||||
Тэлефонны код | +886 | ||||
Часавыя паясы | UTC+8, Asia/Taipei[d][2] і NST[d] |
Тайвань або Кітайскі Тайбэй, Рэспубліка Кітай — дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскае вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнанае па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй. У афіцыйных дакументах на беларускай мове мусіць ужывацца назва "Тайвань".
Палітычны статус
Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу прэтэндуе на землі Кітайскае Народнае Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М'янмы, хаця гэтыя ае пазіцыі пад цяперашнім кіраўніцтвам Чэн Шуй-біяна востра і рэзка не абазначаныя. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.
Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансенсуса і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.
У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя KMT згодна з пазіціяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб'ядналіся. Вось яны:
- КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
- КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзянаў да ўзроўню Тайваня.
Іншая партыя, DPP таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі. Прэзідэнт Чэн Шуй-біян мае свой погляд на праблему, згодна з якім, якая бы пазіцыя па ўніфікацыі не была занята, абавязкова трэба праводзіць рэферэндум, каб спытаць у народа, ці згодзен ён з пазіцыяй кіраўніцтва.
Згодна з цяперашняй «палітыкай аднаго Кітая», што вядзе КНР, яна забараняе ўсім краінам, у якіх ёсць яе пасольствы мець нейкія дыпламатычныя стасункі з Тайванем. Таму, у абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.
Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945 года), Тайвань меў прадстаўніцтва ў ААН і з'яўляўся адным з заснавальнікаў арганізацыі з імем «Кітай». Аднак, у 1971 годзе, РК была выключана з ААН і заменена на КНР. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць Тайванскі флаг і выконваць нацыянальны гімн.
Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень ёсць прыярытэтным накірункам палітыкі РК.
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA