Белы бусел: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: kbd:ПсыхэуэщӀыбыпцӀэ
+ {{Link FA|fr}}
Радок 86: Радок 86:
[[Катэгорыя:Бусліныя]]
[[Катэгорыя:Бусліныя]]
{{Link FA|en}}
{{Link FA|en}}
{{Link FA|fr}}


[[ar:لقلق أبيض]]
[[ar:لقلق أبيض]]

Версія ад 01:59, 28 мая 2012

Бусел белы
Бусел белы
Бусел белы
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Раздзел: Эўметазоі
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі
Атрад: Буслападобныя
Сямейства: Бусліныя
Род: Сапраўдныя буслы
Від: Бусел белы
Навуковая назва
Ciconia ciconia Linnaeus, 1758
'
Карта пасялення і шляхоў міграцыі белага бусла
      Арэал пасялення

      Месцы зімоўкі

ITIS  174907
NCBI  8928


Бусел белы (лац.: Ciconia ciconia) — буйная балотная птушка з сямейства бусліных.

Агульная характарыстыка

Самы вядомы прадстаўнік буслоў. Белая птушка з чорнымі канцамі крылаў, доўгай шыяй, доўгай тонкай чырвонай дзюбаю і доўгімі чырванаваты нагамі. Белае пер'е галавы, шыі і цела кантрастуе з чорнымі пер'ямі крылаў, якія ў сонечным святле адсвечваюць зялёным і пурпуровым. Невялікі кавалак голай скуры чорнага колеру на галаве знаходзіцца вакол карычневага вока. Калі крылы ў бусла складзеныя, ствараецца ўражанне, што ўся задняя частка цела бусла чорная. Адсюль яго ўкраінская назва — черногуз. Па афарбоўцы самкі не адрозніваюцца ад самцоў, але крыху меншыя па памеры. Рост белага бусла складае 100—125 см, размах крылаў 155—200 см. Маса дарослай птушкі дасягае 4 кг.

Птушаняты белага бусла ў гняздзе

Птушаняты маюць дзюбу шэрага колеру і тусклыя чырвоныя ногі. Яны таксама маюць апярэнне з шараватым адценнем — у адрозненне ад сваіх снежна-белых бацькоў. Працягласць жыцця белага бусла ў сярэднім складае 20 гадоў.

Вельмі лёгка адрозніць і голас буслоў — своеасаблівае гучнае клацанне дзюбай, падобнае на стук двух драўляных палак.

Лягчэй за ўсё можна ўбачыць бусла на яго гняздзе, але не цяжка заўважыць гэтых птушак, калі яны палююць на вільготных лугах або на свежаскошаных палетках на грызуноў, земляных чарвякоў, лічынак насякомых, яшчарак і амфібій. Гнёзды белых буслоў маюць вялікія памеры і звычайна збудаваны на высокіх апорах, якія дазваляюць не толькі добры падлёт да гнязда, але агляд наваколля. У Еўропе буслы з'яўляюцца ўжо з сакавіку, а адлятаюць на зімоўку да канца жніўня.

Еўрапейскія белыя буслы будуюць свае гнёзды на пабудовах чалавека з Сярэднявечча. Гнёзды можна знайсці на дахах дамоў і гаспадарчых пабудоў, трубах комінаў, воданапорных вежах, слупах электра- і тэлефоннай сувязі, мурах і спецыяльна збудаваных для буслоў пляцоўках. Звычайна буслы кожны год вяртаюцца гнездаваць на тое самае месца, або недалёка ад яго. Такім чынам, некаторыя месцы выкарыстоўваюцца птушкамі на працягу сотняў гадоў! Маладыя птушкі стараюцца вярнуцца і загнездаваць як мага бліжэй да месцаў, дзе яны вылупіліся.

Белы бусел у беларускай культуры

White bird with black flight feathers, long legs and a long neck soars against a hazy blue sky.
Бусел у палёце.
К. Альхімовіч. «Пейзаж з буслам»
Ciconia ciconia

Белы бусел з'яўляецца сімвалам Беларусі. Маючы яго на ўвазе Беларусь клічуць «Краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла.

Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будавалі аснову для гнязда — буслянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння — белы з дадаткам чырвонага і чорнага — бусел жывы носбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю.

Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо — ці то шчэпку якую, галінку, ці то вужа, жабу, якая трапечацца ў дзюбе. Натуральна, дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэнне, што іхняга браціка ці сястрычку прынёс бусел.

У Сеціве

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA