Качка шэрая: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: he:ברווז אפור
др r2.7.3) (робат дадаў: ar:بط سماري
Радок 78: Радок 78:
[[Катэгорыя:Гусепадобныя]]
[[Катэгорыя:Гусепадобныя]]


[[ar:بط سماري]]
[[az:Boz ördək]]
[[az:Boz ördək]]
[[ba:Һоро өйрәк]]
[[ba:Һоро өйрәк]]

Версія ад 16:22, 7 ліпеня 2012

Качка шэрая

Качка шэрая
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Падцарства: Эўметазоі
Падраздзел: Другаснаротыя
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Птушкі
Падклас: Нованёбныя
Надатрад: Placentalia
Атрад: Гусепадобныя
Сямейства: Качыныя
Род: Рачныя качкі
Від: Качка шэрая
Навуковая назва
Anas strepera Linnaeus, 1758
ITIS  175073
NCBI  75861

Качка шэрая ці Качка-неразня (Anas strepera) — вадаплаўная птушка рода Рачныя качкі (Anas) сямейства Качыныя (Anatidae) атраду Гусепадобныя (Anseriformes).

Арэал

Шэрая качка водзіцца ў паўночных абласцях Еўропы і Азіі, у цэнтры Паўночнай Амерыкі. У Паўночнай Амерыцы яе вобласць распаўсюду ўключае раку Святога Лаўрэнція, Вялікія азёры, Альберту, Саскачэван, Дакоту, поўдзень Канзаса, захад Каліфорніі, узбярэжжа Ціхага акіяна і паўднёвае ўзбярэжжа Аляскі. Вобласць распаўсюду гэтай птушкі магчыма працягваецца на ўсход Паўночнай Амерыкі. Гэта сапраўдная качка строга пералётная і ўзімку мігруе паўднёвей сваёй вобласці распаўсюду, з прыбярэжнай Аляскі на поўдзень Цэнтральнай Амерыкі, на ўсход у Айдаха, Канзас, Агаё, Віргінію, а затым на поўдзень усёй Цэнтральнай Амерыкі.

Апісанне

Шэрая качка даўжынёй 46-56 см і ў размаху крылаў 78-90 см. Самец трохі даўжэй самкі, важыць прыблізна 990 г, у той час як самка 850 г. У шлюбны перыяд самец пярэста-шэры, з чорным задам, светла-каштанавымі крыламі і бліскучым белым люстэркам, якія адкрываюцца падчас палёту ці ў супакоі. Па-за шлюбным сезонам афарбоўкай апярэння качар больш падобны на самку, але захоўвае плямістасць крылаў і звычайна больш шэры, а дзюба ў яго меней памяранцавая.

Самка светла-карычневая, афарбоўкай апярэння вельмі падобная на самку крыжанкі. Яе можна адрозніць ад гэтага выгляду толькі па цёмна-памяранцавым аблямоўванні дзюбы, меншым памерам, беламу люстэрку і беламу жывату. Абодва полы ліняюць двойчы ў год і адзін раз на першым годзе жыцця.

Зноскі

Літаратура

  • Clements, James, (2007) The Clements Checklist of the Birds of the World, Cornell University Press, Ithaca
  • Dunn, J. & Alderfer, J. (2006) National Geographic Field Guide to the Birds of North America 5th Ed.
  • Floyd, T (2008) Smithsonian Field Guide to the Birds of North America Harper Collins, New York
  • Linnaeus, C (1758). Systema naturae per regna tria naturae, secundum classes, ordines, genera, species, cum characteribus, differentiis, synonymis, locis. Tomus I. Editio decima, reformata.. Holmiae. (Laurentii Salvii). «A. macula alarum rufa nigra alba.» (Latin)

Шаблон:Stub