Вялікія азёры
Вялікія азёры (англ.: Great Lakes) — сістэма прэснаводных азёр у Паўночнай Амерыцы, на тэрыторыі ЗША і Канады. Уключае шэраг буйных і сярэдніх вадаёмаў, злучаных рэкамі і пралівамі. Плошча каля 245,2 тыс. км², аб’ём вады 22,7 тыс. км³. Да ўласна Вялікіх азёр адносяць пяць найбуйных: Верхняе, Гурон, Мічыган, Эры і Антарыа. З імі звязаныя некалькі сярэдніх азёр. Найважнымі з іх з’яўляюцца: Сент-Мэрыс, Сент-Клер, Ніпігон. Азёры належаць да басейна Атлантычнага акіяна. Сцёк па р. Святога Лаўрэнція.
На фарміраванне азёрных катлавін найбольшы ўплыў аказваюць тэктанічныя працэсы; Вялікія азёры пачалі фармавацца ў канцы апошняга ледніковага перыяду, каля 10 000 гадоў назад, калі маса ледніка праламала зямную кару, а пасля таго, як ледавік растаў, пачаўся павольны зваротны працэс — гляцыяізастазія, які таксама моцна прыкметны ў раёне Батнічнага заліва і Фінляндыі. Водная маса азёр ўтварылася пры раставанні ледавіка. Паўночнае ўзбярэжжа Вялікіх азёр падымаецца хутчэй паўднёвага, што прыводзіць да эфекту «пералівання» вады і павольнага затаплення зямель на поўдні. Раней Вялікія азёры мелі дадатковы сцёк праз цяперашнія ракі Ілінойс і Атава, але з прычыны усё тых жа геалагічных працэсаў яны, быўшы і дагэтуль каля берагоў азёраў, некалькі змянілі сваё рэчышча і кардынальна памянялі выток. У выніку гэтага сёння натуральны сцёк існуюе толькі па рацэ Святога Лаўрэнція.
Развіта суднаходства і рыбалоўства. Пры дапамозе каналаў сфармаваны водны шлях для марскіх судоў працягласцю каля 3000 км. Вялікія азёры звязаныя каналамі з ракой Гудзон і басейнам ракі Місісіпі.
Галоўныя парты: Чыкага, Мілуокі, Дэтройт, Кліўленд, Бафала, Таронта.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вялікія азёры з’яўляюцца найбуйным на Зямлі па запасах прэснай вады. Яны звязаныя паміж сабой рэкамі і каналамі і таму вада як бы перацякае з аднаго ў іншае. Возера Верхняе з’яўляецца найбуйным прэснаводным возерам планеты, а меншае з пяці — Антарыа — больш за самае буйное ў Еўропе Ладажскае возера. Сярэдняя глыбіня іх пераўзыходзіць глыбіню Балтыйскага і Паўночнага мораў.
- Возера Верхняе — самае буйное і глыбокае, самае вялікае па плошчы прэснае возера ў свеце. Яно займае 82,4 тыс.кв. км. Мае сцёк у возера Гурон па рацэ Сент-Мерыс.
- Гурон — другое па велічыні возера ў сістэме Вялікіх азёр і трэцяе па плошчы прэснае возера ў свеце, займае каля 60 тыс.кв. км. Пралівам Макіна злучаецца з возерам Сент-Клер і ракой Дэтройт — з возерам Эры.
- Мічыган — чацвёртае па велічыні прэснае возера ў свеце — 58 тыс.кв. км. Суднаходным каналам злучаецца з сістэмай Місісіпі. Часам азёры Мічыган і Гурон разглядаюць як адзінае цэлае (разам з ракой Сент-Мерыс). Прыхільнікі дадзенага пункта гледжання абапіраюцца на тое, што азёры Мічыган і Гурон уяўляюць сабой адзінае гідралагічнае цэлае: іх узроўні аднолькавыя, яны злучаныя пралівам 40 м глыбінёй і 8 км шырынёй у самім вузкім месцы. Пры падобным разглядзе плошча возера Мічыган-Гурон пераўзыходзіць 117 тыс.кв. км., што робіць яго найбуйным па плошчы прэсноводным вадаёмам планеты і другім па плошчы возерам пасля Каспійскага мора.
- Эры — дзясятае па велічыні прэснае возера ў свеце, плошча каля 26 тыс.кв. км. Ракой Ніягара і каналам Уэленд злучана з возерам Антарыа, а суднаходным каналам — з ракой Гудзон.
- Антарыа — самае маленькае па велічыні возера ў сістэме Вялікіх азёр, плошча каля 20 тыс.кв. км. Ракой Святога Лаўрэнція злучана з Атлантычным акіянам.
Раён Вялікіх азёр уключае ў сябе не толькі пяць асноўных азёр, але і шматлікія дробныя азёры, рэкі і каля 35 тыс. астравоў.
Возера | Эры | Гурон | Мічыган | Антарыа | Верхняе |
---|---|---|---|---|---|
Плошча паверхні | 25 700 км² | 59 600 км² | 58 000 км² | 19 500 км² | 82 400 км² |
Аб’ём | 480 км³ | 3540 км³ | 4900 км³ | 1640 км³ | 12 000 км³ |
Вышыня над узроўнем мора | 174 м | 176 м | 176 м | 75 м | 186 м |
Сярэдняя глыбіня | 19 м | 59 м | 85 м | 86 м | 147 м |
Максімальная глыбіня | 64 м | 230 м | 281 м | 246 м | 406 м |
Асноўныя паселішчы | Буфала (Нью-Ёрк) Кліўленд Эры (Пенсільванія) Таліда (Агая) |
Сарнія Порт-Гурон (Мічыган) Бей-Сіці (Мічыган) |
Чыкага (Ілінойс) Гэры (Індыяна) Грын-Бей (Вісконсін) Мілуокі |
Гамільтан (Антарыа) Кінгстан (Антарыа) Ашава (Антарыа) Рочэстэр (Нью-Ёрк) Таронта (Антарыа) Місісаўга (Антарыа) |
Дулут (Мінесота) Су-Сент-Мары (Антарыа) Тандэр-Бэй (Антарыа) Маркет (Мічыган) |
Заўвагі: | Плошча кожнага прамавуголььніка прапарцыйна аб’ёму кожнага возера. |
---|---|
Крыніца: | Амерыканскае агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя[1] |
Паколькі паверхня азёр Верхняе, Гурон, Мічыган і Эры размешчана прыкладна на аднолькавай вышыні над узроўнем мора, у той час як возера Антарыа размешчана значна ніжэй, і таму Ніягарскі вадаспад замінае любой натуральнай навігацыі, чатыры верхніх возера, як правіла, называюць «Верхнімі Вялікімі азёрамі». Гэта вызначэнне, аднак, не з’яўляецца агульнапрынятым Тыя, хто жыве на беразе возера Верхняе, часта спасылаюцца на ўсе іншыя азёры, як на «ніжнія азёры», таму што яны ніжэй. Маракі грузавых барж, якія ажыццяўляюць перавозку грузаў з Верхняга возера і паўночных азёр Мічыган і Гурон у парты на возеры Эры і Антарыа, звычайна называюць апошнія «ніжнімі азёрамі», а возера Мічыган, Гурон і возера Верхняе — «верхнімі азёрамі». Гэта адпавядае адносінам да азёр Эры і Антарыа, як «уніз, на поўдзень», а ў іншых як «уверх, на поўнач». Парусныя судны, што плывуць на поўнач па возеры Мічыган, лічаць, што плылі «ўверх», нягледзячы на тое, што плывуць да яго вусця.
Астравы
[правіць | правіць зыходнік]Па Вялікім азёрам рассеяныя прыкладна 35 000 астравоў[2]. Найбуйнейшымі сярод іх з’яўляюцца Манітулін ў возеры Гурон, самы вялікі востраў свету, размешчаны ў прэсным возеры (плошча больш плошчы Люксембурга); ўнутры яго ёсць ўласнае возера — Маніту, усярэдзіне якога таксама маюцца некалькі астраўкоў[3]. Іншы буйны востраў — Айр-Раял на Верхнім возеры.
Геалогія і паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]На фарміраванне азёрных катлавін найбольшы ўплыў аказалі тэктанічныя працэсы. Водная маса ўтварылася пры раставанні ледавіку.
Лічыцца, што пачатак утварэння сучасных верхніх Вялікіх азёр было закладзена 1,1 — 1,2 млрд гадоў назад [4], калі Амерыканская сярэднекантынентальная рыфтавая сістэма падзяліла Кнадскі шчыт на дзве часткі. Даліна, якая склалася, ўтварыла басейн, што нарэшце стаў сучасным возера Верхняе. Іншы разлом сфармаваў рыфт Святога Лаўрэнція каля 570 млн гадоў таму [4], і на яго падмурках былі ўтвораны возера Эры і Антарыа, а таксама будучая рака Святога Лаўрэнція.
Вялікія Азёры былі сфарміраваны ў канцы апошняга ледніковага перыяду (гэта значыць каля 10000 год назад), калі Лаўрэнційскі ледавіковы шчыт адступіў. Адступленне ледніковага шчыта пакінула пасля сябе вялікую колькасць адталай вады (гл. возера Агасіс), якая запоўніла басейны, створаныя ледніком — сучасныя Вялікія азёры. Нераўнамерным быў характар эрозіі, і некаторыя высокія пагоркі сталі выспамі Вялікіх азёр. Ніягарскі парог адпавядае контуру Вялікіх азёр паміж Нью-Ёркам і Вісконсінам.
Клімат і лядова-тэрмічны рэжым
[правіць | правіць зыходнік]Басейн Вялікіх азёр знаходзіцца пад уплывам трох асноўных фактараў, якія фарміруюць надвор’е ў рэгіёне: паветраныя масы з іншых рэгіёнаў, сітуацыя на кантыненце і ўплыў буйных вадаёмаў, якімі яны самі і ёсць [5]. Рух метэаралагічных сістэм адбываецца, як правіла, з усходу на захад, аднак кірунак вятроў на паверхні залежыць ад размяшчэння гэтых сістэм і па чарзе ўносіць або цяпло і вільгаць з Мексіканскага залівe, ці халоднft сухое паветра з Арктыкі, што прыводзіць да вялікай штомесячнай і штодзённай зменлівасці надвор’я.
Улетку цыклоны маюць схільнасць рухацца на поўнач рэгіёну, што дазваляе пераважаць цёпламу вільготнаму паветру з Мексіканскага заліву. Гэтая сітуацыя спрыяе ўтварэнню смогу, і вятры, у цэлым паўднёва-заходнія, могуць прынесці яго з прамысловых зон Сярэдняга Захаду [1]. Праходжанне халодных франтоў, якія прыносяць на вышыні халоднае паветра, робіць паветраныя масы няўстойлівымі і выклікае штормы, часам вельмі моцныя [1]. Сонца таксама награе павярхневы пласт азёр і паміж паверхнімі і ніжнімі пластамі утвараецца тэрмаклін[1]. Асабліва церпяць ад гэтай з’явы больш мелкія воды возера Эры.
Узімку рэгіён характарызуецца праходжаннем цыклонаў далей і далей на поўдзень. Гэта выклікае снежныя буры, якія могуць ператварацца ў ледзяны дождж або нават проста дождж у паўднёвых раёнах [1]. У антыцыклонах, што дамінуюць ў халодныя месяцы, арктычнае паветра, якое праходзіць над незамерзлай паверхняй азёр, у прыбярэжных раёнах выклікае шквалы са снегам. Гэтыя вятры па-англійску называюць Снежным поясам (Snow Belt)[1]. Залевы, звязаныя з гэтымі бурамі, могуць пакідаць вялікцю колькасць снегу ўздоўж вузкай паласы ўзбярэжжа, як гэта было ў выпадку снежнай буры «Афід» 12-13 кастрычніка 2006 года.
Вылучэнне цяпла азёрамі адбываецца ўмерана, аднак клімат ля берагоў і ў паўднёвых частках азёр Антарыа і Мічыган і на захадзе штата Нью — Ёрк характарызуецца больш цёплымі зімамі, чым унутраныя раёны, якія знаходзяцца далей ад берагоў [1]. Аднак тэмпература паверхні паступова памяншаецца і на возеры Эры на працягу зімы звычайна ўтвараецца лядовае покрыва. Гэтаму спрыяе малая глыбіня возера Эры. На азёрах, як правіла, застаюцца некаторыя свабодныя ад лёду плошчы. У канцы сезону, з утварэннем на азёрах лядовага покрыва, інтэнсіўнасць бур зніжаецца.
Вясна і восень характарызуюцца зменай у часе пры цыклонах, хутка праходзяць над рэгіёнам. Неба даволі хмарнае, бываюць штармы і частыя моцныя вятры [1]. Бура 1913 года на Вялікіх Азёрах з’яўляецца прыкладам аднаго з такіх вельмі моцных восеньскіх штармоў.
У пачатку вясны цёплае паветра і сонечнае святло, колькасць якога павялічваецца, выклікаюць раставанне снегу і лёду возера. Паколькі вадзе патрабуецца больш часу, каб нагрэцца, чым паветру, тэмпература возера падымаецца павольней за тэмпературу зямлі. Вецер з азёр, такім чынам, астуджае клімат у гэты перыяд. Супрацьлеглы эфект адбываецца восенню. Гэты феномен затрымлівае з’яўленне на дрэвах лісця і красавання раслін вясной, але абараняе пладовыя дрэвы ад замаразкаў восенню. Гэта дазваляе ў абласцях паблізу заходніх берагоў азёр культываваць такія культуры, як і ў паўднёвых, у прыватнасці, спрыяе вырошчванню вінаграду[1].
Экалагічны стан
[правіць | правіць зыходнік]Вялікія азёры з’яўляюцца домам для мноства відаў рыб і іншых арганізмаў. У апошнія гады залішняя лоўля рыбы выклікала рэзкае скарачэнне ў возеры колькасці фарэлі. Скарачэнне колькасці азёрнай фарэлі павялічыла папуляцыі шэраспінкі. У адказ на гэта ўрад інтрадукаваў ласося, як драпежніка, каб паменшыць папуляцыю шэраспінкі. Гэтая праграма была настолькі паспяховай: папуляцыя ласося рэзка ўзрасла. Возера Мічыган у цяперашні час забяспечаныя некалькімі відамі рыбы. Тым не менш, некалькі відаў-захопнікаў, такія як мінога, круглы бычок і дрэйсена пагражаюць папуляцыі рыб-аўтахтонаў.
Інвазіўныя віды
[правіць | правіць зыходнік]Сталася так, што завезеныя віды з’яўляюцца вялікай праблемай. З 19-га стагоддзя каля 160 відаў з’явіліся ў экасістэмах Вялікіх азёр, выклікаючы сур’ёзныя эканамічныя і экалагічныя наступствы [6]. Паыодле дадзеных Inland Seas Education Association, яны пазбаўляюць рыбу ежы, выклікаюць цвіценне таксічных водарасцей і наносяць шкоду месцам нерасту і вадазаборам пітной вады. У сярэднім 1 новы інвазіўны від з’яўляецца у Вялікіх азёрах кожныя восем месяцаў. [6]
Двума важнымі шкоднікамі ў раёне Вялікіх азёр з’яўляюцца дрэйсена, упершыню выяўленая ў 1988 годзе, і мідыя-квага, выяўленая ў 1989 годзе. Гэтыя малюскі з’яўляюцца эфектыўнымі фільтратарамі. Яны канкуруюць з мідыямі, а таксама змяншаюць наяўныя крыніцы харчавання і нерасцілішчы рыбы.
Акрамя таго, малюскі істотна ўздзейнічаюць на камунальныя і апрацоўчыя прадпрыемствы, засмечваюць або блакуюць трубы. The U.S. Fish and Wildlife Service (Амерыканская служба рыбы і дзікай прыроды) лічыць, што эканамічная шкода ад дрэйсены будзе каля $ 5 млрд на працягу наступнага дзесяцігоддзя [7]. Паколькі мідыя-квага добра фільтруе планктон з вады возера, сонечнае святло дасягае ўглыб возера. Гэта паскарае рост водарасцей.[8]
Забруджванне
[правіць | правіць зыходнік]Хімічныя рэчывы з прамысловых прадпрыемстваў прасочваюцца з зямлі ў рэкі і прыбываюць у азёры. Некаторыя з гэтых рэчываў валодаюць высокай таксічнасцю, напрыклад , ртуць. Забруджаная вада з каналізацыйных плыняў таксама дасягае возера, і пляжы зачыняюцца з-за пагрозы бактэрыяльнага заражэння.[6]
Раней выкіды папяровых і іншых фабрык накіроўваліся наўпрост у Вялікія азёры. Першым аказалася возера Эры, яно заглеілася, зніклі шматлікія каштоўныя рыбы. Урад вылучыў грошы на ачыстку азёр. Цяпер азёры адносна чыстыя. Яны з’яўляюцца не толькі велізарным змесцівам прэснай вады, але і вельмі важнымі аб’ектамі адпачынку і суднаходства.
Гаспадарчае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Развіта суднаходства і рыбалоўства. Водны шлях Святога Лаўрэнція і Водны шлях Вялікіх азёр адкрыў Вялікія азёры для акіянскіх судоў. Пераход да больш шырокіх акіянскіх кантэйнерных судоў, якія не праходзяць праз шлюзы на гэтых маршрутах, абмяжоўвае суднаходства на азёрах. Нягледзячы на іх велізарныя памеры, вялікія ўчасткі ў раёне Вялікіх азёр замярзаюць на працягу зімы, спыняючы суднаходства.
Пры дапамозе каналаў сфарміраваны водны шлях для марскіх суднаў працягласцю каля 3000 км. Вялікія азёры звязаныя каналамі з ракой Гудзон і басейнам ракі Місісіпі. Вялікія азёры таксама злучаныя з Мексіканскім залівам па маршруце рака Ілінойс (Чыкага) — рака Місісіпі — Мексіканскі заліў. Альтэрнатыўны маршрут — праз раку Ілінойс (з Чыкага), Місісіпі, у Агая, уверх па Агая, далей водным шляхам Тэнэсі — Томбігбі (праз шэраг рэк і азёр і каналаў), у заліў Мобіл і далей у Мексіканскі заліў.
Прагулачныя катары могуць ажыццяўляць навігацыю з Вялікіх азёр па Эры-канале і ракой Гудзон у Нью-Ёрк. Эры-канал злучае Вялікія азёры з ўсходняга канца возера Эры (у Буфала , штат Нью-Ёрк), і паўднёвы ўскраек возера Антарыа (у Асвега, штат Нью -Ёрк).
Для грузавых перавозак выкарыстоўваюцца судны адмысловай канструкцыі — так званыя «Азёрныя грузавікі» або «Азёрнікі», якія часам дасягаюць 300 метраў у даўжыню і з’яўляюцца самымі вялікімі немарскімі суднамі ў свеце. Такая вялікая даўжыня абумоўленая абмежаваннямі па шырыні, якія накладваюцца на судны пры праходжанні шлюзаў.
Галоўныя парты: Чыкага, Мілуокі, Дэтройт, Кліўленд, Буфала, Таронта.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Great Lakes Atlas: Factsheet #1 . United States Environmental Protection Agency (March, 9th, 2006 and French). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 3 снежня 2007.
- ↑ Tom Bennett. State of the Great Lakes: 1997 Annual Report. — DIANE Publishing, 1999. — ISBN 978-0-7881-4358-8.
- ↑ Gary A. Dunn. Insects of the Great Lakes Region. — University of Michigan Press, 1996. — ISBN 978-0-472-06515-8.
- ↑ а б Grady, Wayne (2007). The Great Lakes. Vancouver: Greystone Books and David Suzuki Foundation. ISBN 9781553651970.
{{cite book}}
: Тэкст "pgs . 42-43" ігнараваны (даведка) - ↑ EPA і Міністэрства навакольнага асяроддзя Канады. Great lakes . Environmental Protection Agency (24 ліпеня 2008). Праверана 12 жніўня 2009.
- ↑ а б в Our threatened Great Lakes(недаступная спасылка). Inland Seas Education Association. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2013. Праверана 30 лістапада 2007.
- ↑ Great Lakes aquatic nuisance species . Great Lakes Commission (27 сакавіка 2007). Праверана 30 лістапада 2007.
- ↑ "Tiny mussels invade Great Lakes, threaten fishing industry". PBS Newshour. November 23, 2011. Архівавана з арыгінала 22 студзеня 2014. Праверана November 23, 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 387. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (Т. 4).
- Галай И.П., Жучкевич В.А., Рылюк Г.Я. Физическая география материков и океанов. В 2 ч. Ч.2: Северная Америка, Южная Америка, Африка, Австралия, Океания, Антарктида, Мировой океан. — Мн.: Университетское, 1988. — 366 с. — 7 540 экз. — ISBN 5-7855-0032-9.
- Pazynych V. The Great Lakes origin — glance from Ukraine The Great Lakes origin — glance from Ukraine
Вялікія азёры на Вікісховішчы |