Рымская літаратура: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 9: | Радок 9: | ||
==Залаты век== |
==Залаты век== |
||
Залатым векам рымскай літаратуры называюць перыяд ад 81 да н.э. да 17 н.э. — ад першай прамовы [[Цыцэрон]]а да смерці [[Авідзій|Авідзія]]. |
|||
===Позняя рэспубліка=== |
===Позняя рэспубліка=== |
Версія ад 17:23, 30 ліпеня 2012
Рымская літаратура, г.зн. літаратура старажытнага Рыма, развівалася пад значным уплывам старажытнай Грэцыі і істотна паўплывала ў сваю чаргу на пазнейшыя еўрапейскія літаратуры.
Раннія аўтары
Гісторыя рымскай літаратуры пачалася ў сярэдзіне 3 ст. да н.э. У гэты час Лівій Андронік, грэк з паходжання, стварыў шэраг лацінскіх трагедый і камедый на грэцкі ўзор; магчыма, гэта пераклады з грэцкіх арыгіналаў. Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. Лівій Андронік таксама пераклаў Гамераву Адысею сатурнавым вершам. У канцы таго ж стагоддзя Гней Невій ствараў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб Першай Пунічнай вайне, таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.
У пачатку 2 ст. да н.э. Квінт Эній адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі дактылічны гекзаметр, які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. Плаўт (каля 254–184 да н.э.) і Тэрэнцый (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па Афінскіх узорах. Катон Старэйшы піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)
Закрывае перыяд ранняй рымскай літаратуры паэт Гай Луцылій (160я-103/2 на н.э.), які ўвёў у рымскую паэзію тэмы штодзённасці.
Залаты век
Залатым векам рымскай літаратуры называюць перыяд ад 81 да н.э. да 17 н.э. — ад першай прамовы Цыцэрона да смерці Авідзія.