Курдыстанскія горы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 37: Радок 37:


== Гаспадарчая дзейнасць ==
== Гаспадарчая дзейнасць ==
Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы [[пшаніца|пшаніцы]], [[кукуруза|кукурузы]], [[ячмень|ячменю]].
Месца прамысловай здабычы карысных выкапняў. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы [[пшаніца|пшаніцы]], [[кукуруза|кукурузы]], [[ячмень|ячменю]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 12:09, 15 жніўня 2012

Курдскія горы
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 168 м
Размяшчэнне
36°40′00″ пн. ш. 36°46′00″ у. д.HGЯO
Курдыстанскія горы (Турцыя)
Курдскія горы
Курдскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курдыстанскія горы (часам - Курдскія горы) — горы ва Усходняй Турцыі недалёка ад возера Ван, працягваюцца ў Іраку і Іране. Вышыня да 4 000 метраў. Апошнія паўстагоддзя - арэна супрацьстаяння курдскіх баевікоў і афіцыйнай Анкары з нагоды незалежнасці Курдыстана.

Прырода

Складаная сістэма хрыбтоў і масіваў вышынёю да 4168 м (г. Джыло). Грабяні хрыбтоў вышэй за 3500 м альпійскага тыпу, менш высокія пераважна плоскавяршынныя. Схілы моцна расчлянёныя вузкімі цяснінамі. Складзеныя з сланцаў, кварцытаў, мармуру, мергелю.

Горы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне, побач з некалькімі вулканамі і нясуць на сабе сляды вулканічнай актыўнасці, таму цікавыя з геалагічнага пункта гледжання.

Рэкі ў асноўным утвараюць левыя прытокі р. Тыгр. Ёсць горныя ледавікі. Клімат субтрапічны. Ападкаў на паўднёва-заходніх схілах 1000—3000 мм, на паўночна-ўсходніх — 400—700 мм за год.

На паўднёвых схілах міжземнаморскія лясы, хмызняк (маквіс), фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі, на паўночных — горныя стэпы і фрыганападобная расліннасць; на плоскіх вяршынях — альпійскія лугі.

Гаспадарчая дзейнасць

Месца прамысловай здабычы карысных выкапняў. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы пшаніцы, кукурузы, ячменю.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С. 49 // Курдыстанскія горы (Курдскія горы)