Анурадхапура: Розніца паміж версіямі
Каардынаты: секунды даўгаты >= 60
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 82: | Радок 82: | ||
*'''Дрэва ''Шры Маха Бодхі''''' - найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н. э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку [[дрэва]], пад якім [[Гаўтама Буда|Буда]] атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання [[біялогія|біялогіі]], ''Шры Маха Бодхі'' - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж [[ДНК]]. |

*'''Медны палац''' - помнік II ст. да н. э. У XII ст. быў часткова перабудаваны. |
*'''Медны палац''' - помнік II ст. да н. э. У XII ст. быў часткова перабудаваны. |
||
*'''Дагоба Руванвелі''' - будыская святыня, якая захавалася з [[140 да н. |
*'''Дагоба Руванвелі''' - будыская святыня, якая захавалася з [[140 да н.э|140 г. да н. э.]] Вакол яе месціцца [[парк]]. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці. |
||
*'''Дагоба Тхупарма''' - першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н. э. Вакол усталявана 41 [[калона]] (раней было 176). |
*'''Дагоба Тхупарма''' - першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н. э. Вакол усталявана 41 [[калона]] (раней было 176). |
||
*'''Дагоба Джэтаванарама''', пабудаваная ў III ст. да н. э. Мае 70 м у велічыню. |
*'''Дагоба Джэтаванарама''', пабудаваная ў III ст. да н. э. Мае 70 м у велічыню. |
Версія ад 05:19, 26 жніўня 2012
Горад
Анурадхапура
අනුරාධපුරය,அனுராதபுரம்
| ||||||||||||||||||||||||
Анурадхапура (сінгальск.: අනුරාධපුරය, там.: அனுராதபுரம்) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 63208 чал., пераважна сінгалы - 91,42% (2011 г.).
Гісторыя
Раён Анурадхапуры - адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе археолагамі былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н. э. У VII ст. да н. э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся жалезам, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя ірыгацыйныя пабудовы.
У IV ст. да н. э. сюды была перанесена сталіца ранняй сінгальскай дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. У гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н. э.), а таксама будысцкія кляштары і храмы, сады, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной вадою было пабудавана некалькі вадасховішчаў. У горадзе меліся каналізацыя, шпіталь і служба ачысткі ад смецця.
У 993 г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай Індыі і пасля 1017 г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў горад Паланарува Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.
Стары горад
У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з'яўляецца важным культурным, духоўным і турыстычным аб'ектам, які ў 1982 г. трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольш славутыя мясціны старога горада:
- Дрэва Шры Маха Бодхі - найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н. э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку дрэва, пад якім Буда атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання біялогіі, Шры Маха Бодхі - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж ДНК.
- Медны палац - помнік II ст. да н. э. У XII ст. быў часткова перабудаваны.
- Дагоба Руванвелі - будыская святыня, якая захавалася з 140 г. да н. э. Вакол яе месціцца парк. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
- Дагоба Тхупарма - першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н. э. Вакол усталявана 41 калона (раней было 176).
- Дагоба Джэтаванарама, пабудаваная ў III ст. да н. э. Мае 70 м у велічыню.
- Гаспадарскія сады - рэшткі старажытных садоў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га.
- Паўночныя руіны
- Дагоба Абхаягіры (I ст. да н. э.) - найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
- Ратнапрасада - сярэднявечны будысцкі кляштар.
- Самадхі Буда - статуя Буды IV ст. да н. э.
- Палацавы комплекс пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
- Ісурумунія Віхара - скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў III ст. да н. э.
Музеі
У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі:
- Археалагічны музей
- Фальклорны музей
- Музей Абхаягіры (будысцкіх святынь)
Галерэя
-
Дрэва Шры Маха Бодхі
-
Кляштар Ісурумунія Віхара
-
Статуя Самадхі Буда
-
Дагоба Руванвелі
-
Дагоба Джэтаванарама
-
У археалагічным музее
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 200 рус. • англ. • фр. |