Тамільская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тамільская мова (там. தமிழ்), самая паўднёвая з дравідыйскіх моў. На ёй гаворыць насельніцтва паўднёвай Індыі, пачынаючы ад паўночнай пагранічнай рысы (дзе заканчаецца тэлугу), якая праходзіць на некалькі міль на поўнач ад Чэнаі, і да мыса Комарын на поўдні, гэта значыць амаль ўся паўднёвая аканечнасць Індыі, за выключэннем нешырокай паласы па яе заходнім беразе, занятай роднаснай дравідыйскай мовай малаялам. Акрамя таго па-тамільску гаворыць насельніцтва паўночнай паловы Цэйлона.

Маючы багатую 2300-гадовую гісторыю, тамільская мова лічыцца класічнай мовай.

Тамільская мова з'яўляецца афіцыйнай у Індыі (штат Тамілнад), Шры-Ланцы, Сінгапуры. У Малайзіі на тамільскай мове гаворыць частка індускага насельніцтва. Таксама на ёй гавораць на поўдні Кеніі.

У беларускай мове ёсць запазычанне з тамільскай — «катамаран» (கட்டு மரம்), што ў перакладзе значыць «звязаныя бярвенні».

Агульная колькасць носьбітаў каля 70 млн. чалавек.

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
தமிழ்)
тамильскай мовай