Анурадхапура: Розніца паміж версіямі
Каардынаты: секунды даўгаты >= 60
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: н. э. → н.э. (13), ''' - → ''' — (8), VII ст. да н.э. → VII ст. да н.э. (10), XI ст. У → XI ст. using [[Project:AWB|AWB (7893) |
др →Стары горад: clean up, replaced: ]]) - → ]]) — using AWB (7893) |
||
Радок 86: | Радок 86: | ||
*'''Гаспадарскія сады''' — рэшткі старажытных [[сад]]оў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га. |
*'''Гаспадарскія сады''' — рэшткі старажытных [[сад]]оў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га. |
||
*'''Паўночныя руіны''' |
*'''Паўночныя руіны''' |
||
**'''Дагоба Абхаягіры''' ([[I стагоддзе да н.э.|I ст. да н.э.]]) |
**'''Дагоба Абхаягіры''' ([[I стагоддзе да н.э.|I ст. да н.э.]]) — найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі. |
||
**'''Ратнапрасада''' — сярэднявечны будысцкі [[Манастыр|кляштар]]. |
**'''Ратнапрасада''' — сярэднявечны будысцкі [[Манастыр|кляштар]]. |
||
**'''Самадхі Буда''' — статуя Буды [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст. да н.э.]] |
**'''Самадхі Буда''' — статуя Буды [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст. да н.э.]] |
Версія ад 22:55, 27 жніўня 2012
Горад
Анурадхапура
අනුරාධපුරය,அனுராதபுரம்
| ||||||||||||||||||||||||
Анурадхапу́ра (сінгальск.: අනුරාධපුරය, там.: அனுராதபுரம்) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 63208 чал., пераважна сінгалы - 91,42% (2011 г.).
Гісторыя
Раён Анурадхапуры - адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе археолагамі былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н.э. У VII ст. да н.э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся жалезам, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя ірыгацыйныя пабудовы.
У IV ст. да н.э. сюды была перанесена сталіца ранняй сінгальскай дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н.э.), а таксама будысцкія кляштары і храмы, сады, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной вадою было пабудавана некалькі вадасховішчаў. У горадзе меліся каналізацыя, шпіталь і служба ачысткі ад смецця.
У 993 г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай Індыі і пасля 1017 г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў горад Паланарува Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.
Стары горад
У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з'яўляецца важным культурным, духоўным і турыстычным аб'ектам, які ў 1982 г. трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольш славутыя мясціны старога горада:
- Дрэва Шры Маха Бодхі — найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н.э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку дрэва, пад якім Буда атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання біялогіі, Шры Маха Бодхі - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж ДНК.
- Медны палац — помнік II ст. да н.э. У XII ст. ыў часткова перабудаваны.
- Дагоба Руванвелі — будыская святыня, якая захавалася з 140 г. да н.э. Вакол яе месціцца парк. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
- Дагоба Тхупарма — першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н.э. Вакол усталявана 41 калона (раней было 176).
- Дагоба Джэтаванарама, пабудаваная ў III ст. да н.э. Мае 70 м у велічыню.
- Гаспадарскія сады — рэшткі старажытных садоў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га.
- Паўночныя руіны
- Дагоба Абхаягіры (I ст. да н.э.) — найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
- Ратнапрасада — сярэднявечны будысцкі кляштар.
- Самадхі Буда — статуя Буды IV ст. да н.э.
- Палацавы комплекс пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
- Ісурумунія Віхара — скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў III ст. да н.э.
Музеі
У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі:
- Археалагічны музей
- Фальклорны музей
- Музей Абхаягіры (будысцкіх святынь)
Галерэя
-
Дрэва Шры Маха Бодхі
-
Кляштар Ісурумунія Віхара
-
Статуя Самадхі Буда
-
Дагоба Руванвелі
-
Дагоба Джэтаванарама
-
У археалагічным музее
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 200 рус. • англ. • фр. |