Дыпладок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.2) (робат змяніў: bg:Диплодоци
Радок 55: Радок 55:


[[ar:ديبلودوكس]]
[[ar:ديبلودوكس]]
[[bg:Диплодок]]
[[bg:Диплодоци]]
[[br:Diplodokus]]
[[br:Diplodokus]]
[[ca:Diplodoc]]
[[ca:Diplodoc]]

Версія ад 23:53, 29 жніўня 2012

Дыпладок

Чэрап дыпладока
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Паўзуны
Надпарадак: Дыназаўры
Парадак: Яшчаратазавыя
Падпарадак: Sauropodomorpha
Інфрапарадак: Заўраподы
Сямейства: Diplodocidae
Род: Дыпладок
Навуковая назва
Diplodocus Marsh, 1878

Дыпладок[1] (Diplodocus) — род яшчаратазавых дыназаўраў з групы заўрапод. Першы скамянелых шкілет быў знойдзены ў 1877 годзе ў Скалістых гарах (штат Каларада) палеантолагам С. У. Уілістанам (Samuel Wendell Williston). Пазней былі выяўленыя і іншыя рэшткі ў адкладах юрскага перыяду (фармацыя Морысан). Усе яны датуюцца узростам 150-147 млн. гадоў таму.

Этымалогія

Назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў διπλόος - «здвоены» і δοκός - «бэлька», дадзена з-за падвойных ніжніх асцюкаватых атожылкаў пазванкоў.

Гісторыя вывучэння

За перыяд з 1878 па 1924 год было апісана некалькі відаў, якія адносяцца да роду Дыпладок. Першы шкілет выявілі Benjamin Mudge і Samuel Wendell Williston ў 1878 годзе на захадзе ЗША, у штаце Ваёмінг. Па гэтым асобніку вядомы палеантолаг таго часу Г. Марш апісаў новы від, назваўшы яго Diplodocus longus. Пасля фасіліі дыпладокаў былі знойдзены і на тэрыторыі іншых заходніх штатаў: Каларада, Юта і Мантана.

У музеі натуральнай гісторыі Карнегі знаходзіцца чэрап маленькага дыпладока. Гэты маленькі чэрап быў знойдзены ў 1921 годзе. Даследаваўшы яго, спецыялісты па палеанталогіі ў 2010 годзе прыйшлі да высновы, што форма галавы дыпладока моцна мянялася па меры росту.

Класіфікацыя

Вядома некалькі відаў дыпадокаў, усе віды — расліннаедныя формы. У сучасных класіфікацыях да дыпладокаў адносяць таксама сейсмазаўра (Diplodocus hallorum).


 
Дыпладок
Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
542 488 443 416 359 299 251 200 146 66 23 2
 ◄ млн. гадоў назад 

Зноскі

  1. Напісанне Дыпладок у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.287

Шаблон:Paleo-stub

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA