Артэрыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: bn, ckb, ky, oc змяніў: cs
Радок 9: Радок 9:
[[Катэгорыя:Артэрыі]]
[[Катэгорыя:Артэрыі]]
[[Катэгорыя:Ангіялогія]]
[[Катэгорыя:Ангіялогія]]
[[Катэгорыя:Сардэчна-сасудзістая сістэма]]


[[ar:شريان]]
[[ar:شريان]]

Версія ад 22:21, 30 жніўня 2012

Артэрыі (лац.: arteria — артэрыя) — крывяносныя сасуды, якія нясуць кроў ад сэрца да перыферыі («цэнтрыфугальна»), у адрозненне ад вен, у якіх кроў рухаецца да сэрца («цэнтрыпетальна»).

Назва «артэрыі», гэта значыць «тыя, што нясуць паветра», прыпісваюць Эрасістрату, які лічыў, што вены ўтрымліваюць кроў, а артэрыі - паветра.

Варта заўважыць, што артэрыі не абавязкова нясуць артэрыяльную кроў. Напрыклад, лёгачны ствол і яго галіны з'яўляюцца артэрыяльнымі сасудамі, якія нясуць ненасычаную кіслародам кроў да лёгкіх. Акрамя таго, артэрыі, па якіх у норме цячэ артэрыяльная кроў, могуць змяшчаць вянозную ці змешаную кроў пры захворваннях, напрыклад прыроджаных заганах сэрца.

Артэрыі пульсуюць ў рытме скарачэнняў сэрца. Рытм гэты можна адчуць, калі прыціснуць пальцы там, дзе артэрыі праходзяць блізка да паверхні. Часцей за ўсё пульс намацваюць ў раёне запясця, дзе лёгка можна выявіць пульсацыю прамянёвай артэрыі.