Беларуская археалогія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызн2|1=археалогія Беларусі}} → '''археалогія Беларусі''', {{вызнч|1=беларуская археалогія}} → '''беларуская арх using AWB (7893)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі [[А. П. Сапуноў]], [[Е. Р. Раманаў]], [[М. В. Доўнар-Запольскі]], [[В. А. Шукевіч]], [[Ф. В. Пакроўскі]] і інш.
Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі [[А. П. Сапуноў]], [[Е. Р. Раманаў]], [[М. В. Доўнар-Запольскі]], [[В. А. Шукевіч]], [[Ф. В. Пакроўскі]] і інш.


У 1920-я—1930-я гады за гістарыяграфічны агляд вывучэння старажытнасцяў паўночнай Беларусі ўзяўся [[Б. Р. Брэжга]], некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі даследнікамі прадмету ў савецкі перыяд былі [[М. І. Каспяровіч]] з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у перыяд з сярэдзіны 19 ст.) і [[С. А. Дубінскі]] з гістарыяграфіяй беларускай археалогіі. Таксама гэтыя пытанні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях [[М. Ламака|М. Ламакі]], [[Д. Васілеўскі|Д. Васілеўскага]], [[М. М. Нікольскі|М. М. Нікольскага]], [[У. І. Пічэта|У. І. Пічэты]], [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]] і інш. Таксама гістарыяграфіі даследаванняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу [[В. К. Бандарчык]], [[М. Ф. Піліпенка]], [[А. У. Арцыхоўскі]].
У 1920-я—1930-я гады за гістарыяграфічны агляд вывучэння старажытнасцяў паўночнай Беларусі ўзяўся [[Б. Р. Брэжга]], некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі даследнікамі прадмету ў савецкі перыяд былі [[М. І. Каспяровіч]] з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у перыяд з сярэдзіны 19 ст.) і [[С. А. Дубінскі]] з гістарыяграфіяй беларускай археалогіі. Таксама гэтыя пытанні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях [[М. Ламака|М. Ламакі]], [[Д. Васілеўскі|Д. Васілеўскага]], [[М. М. Нікольскі|М. М. Нікольскага]], [[У. І. Пічэта|У. І. Пічэты]], [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]] і інш. Таксама гістарыяграфіі даследаванняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу [[Васіль Кірылавіч Бандарчык|В. К. Бандарчык]], [[Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка|М. Ф. Піліпенка]], [[А. У. Арцыхоўскі]].


[[File:Archaeological excavation in Svetlahorsk.jpg|thumb|Археалагічныя раскопкі ў Шацілках ([[Светлагорск]]), [[2008]] г.]]
[[File:Archaeological excavation in Svetlahorsk.jpg|thumb|Археалагічныя раскопкі ў Шацілках ([[Светлагорск]]), [[2008]] г.]]

Версія ад 12:50, 6 верасня 2012

беларуская археалогія, археалогія Беларусі, тэрытарыяльная галіна археалогіі.

Гістарыяграфія

Гістарыяграфія беларускай археалогіі ўзнікла намаганнямі К. П. Тышкевіча ў сярэдзіне 19 ст., практычна адначасова з узнікненнем самой гэтай галіны ведаў. Тышкевіч у сваіх працах не толькі сістэматычна асвятляў тагачасныя даследаванні археолагаў і краязнаўцаў, але і ўпершыню паспрабаваў ахарактарызаваць іх погляды на старажытную гісторыю, разгледзець ідэі і гіпотэзы сваіх папярэднікаў, увёў у навуковы ўжытак раней невядомыя імёны даследчыкаў.

Больш сцісла, а часам і павярхоўна, закранаў адпаведныя тэмы Я. П. Тышкевіч; павярхоўна і бегла — А. К. Кіркор, І. І. Крашэўскі, У. Сыракомля, П. М. Шпілеўскі, В. А. Каратынскі, К. А. Гаворскі і інш.

Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі А. П. Сапуноў, Е. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі, В. А. Шукевіч, Ф. В. Пакроўскі і інш.

У 1920-я—1930-я гады за гістарыяграфічны агляд вывучэння старажытнасцяў паўночнай Беларусі ўзяўся Б. Р. Брэжга, некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі даследнікамі прадмету ў савецкі перыяд былі М. І. Каспяровіч з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у перыяд з сярэдзіны 19 ст.) і С. А. Дубінскі з гістарыяграфіяй беларускай археалогіі. Таксама гэтыя пытанні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях М. Ламакі, Д. Васілеўскага, М. М. Нікольскага, У. І. Пічэты, У. М. Перцава і інш. Таксама гістарыяграфіі даследаванняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. У. Арцыхоўскі.

Археалагічныя раскопкі ў Шацілках (Светлагорск), 2008 г.

Універсальнае значэнне ў развіцці гістарыяграфіі археалогіі і краязнаўства, у тым ліку беларускіх, мелі навуковыя канцэпцыі А. А. Фармозаў.

Наогул, да 1980-х гадоў існавала мала спецыяльных гістарыяграфічных даследаванняў прадмету. Змястоўныя звесткі пра дакастрычніцкую беларускую археалогію, пераважна паўночных земляў Беларусі, і менш пра краязнаўства, даў Л. В. Аляксееў, пра савецкую — У. Д. Будзько і А. Р. Мітрафанаў. Тэму таксама закраналі Л. Д. Побаль, А. М. Пяткевіч, У. А. Калеснік, А. І. Мальдзіс.

Да пытанняў мясцовага краязнаўства і археалогіі звярталіся польскія даследчыкі: Ю. Кастшэўскі, А. Абрамовіч.

Гл. таксама

Крыніцы

  • Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Навук. рэд. Л. Д. Побаль. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 120 с. С.3—10.

У Сеціве