Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: ''''Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі''' (нар. 22 ліпеня 1936 г., вёска Рабкі, Дзятлаўскі раён, ...' |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
== Узнагароды == |
== Узнагароды == |
||
* Узнагароджаны [[медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]]. |
* Узнагароджаны [[медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]]. |
||
== Літаратура == |
|||
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі}} |
|||
{{DEFAULTSORT:Чамярыцкі}} |
{{DEFAULTSORT:Чамярыцкі}} |
Версія ад 20:19, 15 снежня 2012
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936 г., вёска Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філолаг і крытык. ў сялянскай сям'і. Кандыдат філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1983; за ўдзел у стварэнні цыкла прац "Скарына і беларуская культура").
Біяграфія
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958-1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута.
Навуковая і творчая дзейнасць
Друкавацца пачаў з вершаў у 1952 г. (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г.Галенчанкам і В.Шматавым, на французскай мове - 1979 і на англійскай - 1980, Парыж), напісаў даклад на IX Міжнародны з'езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А.Коршунавым, А.Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).
Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).
Узнагароды
- Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Літаратура
- Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.