Ганна Зэгерс: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат зьмяніў ru:Зегерс, Анна на ru:Анна Зегерс |
tagged isolated of cluster сірата0. |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
{{DEFAULTSORT:Зэгерс}} |
{{DEFAULTSORT:Зэгерс}} |
||
{{Ізаляваны артыкул}} |
|||
[[cs:Anna Seghersová]] |
[[cs:Anna Seghersová]] |
Версія ад 09:54, 10 лютага 2013
Ганна Зэгерс (ням.: Anna Seghers, сапраўдныя імя і прозвішча Неці Радвані, народжаная Рэйлінг; 19 лістапада 1900, Майнц - 1 чэрвеня 1983, Берлін) — нямецкая пісьменніца.
Біяграфія
Зэгерс нарадзілася ў яўрэйскай сям'і, бацька - антыквар і мастацкі эксперт. Вучылася ў Кёльнскім і Гейдэльбергскім універсітэтах. У 1925 годзе Зэгерс выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года член СЕПГ).
У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў Зэгерс была ненадоўга арыштаваная гестапа, а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыруе ў Францыю. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са "звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства" пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць у Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага Парыжа перамяшчаецца на поўдзень, у Марсель. У 1941 годзе яна перабралася ў Мехіка, дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.
Зэгерс была членам Сусветнага Савета Міру і Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях; старшынёй Саюза нямецкіх пісьменнікаў (1958-1978); членам Нямецкай акадэміі мастацтваў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2