Ганна Зэгерс
| Ганна Зэгерс | |
|---|---|
| Anna Seghers | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Netty Reiling |
| Псеўданімы | Anna Seghers[1] |
| Дата нараджэння | 19 лістапада 1900[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 чэрвеня 1983[5][6][…] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Isidor Reiling[d][1] |
| Маці | Hedwig Reiling[d][1] |
| Муж | Johann Lorenz Schmidt[d] |
| Дзеці | Pierre Radvanyi[d] і Ruth Radvanyi[d] |
| Альма-матар |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | празаік |
| Гады творчасці | з 1924 |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прэміі |
прэмія Генрыха Клейста[d] (1928) |
| Узнагароды | |
| anna-seghers.de (ням.) | |
Ганна Зэгерс (ням.: Anna Seghers, сапраўдныя імя і прозвішча Неці Радвані, народжаная Рэйлінг; 19 лістапада 1900, Майнц — 1 чэрвеня 1983, Берлін) — нямецкая пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 19 лістапада 1900 года ў Майнцы ў яўрэйскай сям’і. Бацька — антыквар і мастацкі эксперт.
Вучылася ў Кёльнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1925 годзе выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года — член СЕПГ).
У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў была ненадоўга арыштаваная гестапа, а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыравала ў Францыю. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са «звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства» пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага Парыжа перамяшчаецца на поўдзень, у Марсель. У 1941 годзе яна перабралася ў Мехіка, дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.
Зэгерс была членам Сусветнага савета міру і Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях; старшынёй Саюза нямецкіх пісьменнікаў (1958—1978); членам Нямецкай акадэміі мастацтваў.
Памерла 1 чэрвеня 1983 года ў Берліне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 28 верасня 2024.
- 1 2 Wall R. Seghers, Anna // Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 174–178. — ISBN 978-3-7609-1310-0
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ Anna Seghers // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anna Seghers // Kritisches Lexikon der Gegenwartsliteratur / Hrsg.: H. L. Arnold, H. Korte — 1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Зэгерс
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Майнцы
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Кавалеры ордэна «Вялікая зорка дружбы народаў» у золаце
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Берліне
- Пісьменнікі Германіі
- Члены Камуністычнай партыі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Ганаровыя грамадзяне Берліна
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Пісьменнікі ГДР
- Пісьменніцы Германіі