Гейдэльбергскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гейдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла
Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg
Logo University of Heidelberg.png
Friedrichsbau Heidelberg Altstadt Bunsen Statue.JPG
Арыгінальная назва:

Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg

Міжнародная назва:

University of Heidelberg

Дэвіз:

Semper Apertus Immer offen
Кніга ведаў заўсёды адкрыта

Заснаваны:

1386

Тып:

Дзяржаўны

Рэктар:

Бернхард Айтэль

Рэктар:

Bernhard Eitel[d]

Студэнты:

27 602 (зіма 2008-09)

Размяшчэнне:

Гейдэльберг, Бадэн-Вюртэмберг, Германія

Сайт:

www.uni-heidelberg.de

Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Гейдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гайдэльбергскі ўніверсітэт[1] (ням.: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Актавая зала ўніверсітэта

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння ўніверсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гейдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.

На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага ўніверсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены ўніверсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная ўніверсітэцкая пячатка, адбітак якой з'яўляецца лагатыпам універсітэта.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • факультэт тэалогіі (кірунак: тэалогія евангелізма),
  • факультэт юрыспрудэнцыі,
  • факультэт філасофіі,
  • факультэт нейрабіялогіі,
  • факультэт эканамічных і грамадскіх навук,
  • факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
  • факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
  • факультэт фізікі і астраноміі,
  • факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
  • факультэт біялагічных навук
  • факультэт медыцыны ў Гейдэльберг, а таксама
    • універсітэцкая клініка
  • факультэт медыцыны ў Манхайме, а таксама
    • універсітэцкая клініка,
    • Цэнтральны інстытут псіхічнага здароўя,
    • Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафілактычнай медыцыны.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Магчымыя варыянты напісання Гейдэльбергскі ўніверсітэт і Гайдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439