Банкс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, стылявыя змены
Gerakibot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: el:Νησί Μπανκς
Радок 55: Радок 55:
[[cy:Ynys Banks]]
[[cy:Ynys Banks]]
[[de:Banksinsel]]
[[de:Banksinsel]]
[[el:Νησί Μπανκς]]
[[en:Banks Island]]
[[en:Banks Island]]
[[eo:Banks-insulo]]
[[eo:Banks-insulo]]

Версія ад 19:09, 5 сакавіка 2013

Востраў Банкс (англ.: Banks Island) — востраў на захадзе Канадскага Арктычнага архіпелага, тэрыторыя Канады. Аддзелены ад вострава Вікторыя на ўсходзе пралівам Прынца Уэльскага, а ад кантынента на поўдні - залівам Амундсена. Мора Бафорта ляжыць на захадзе. На паўночным усходзе праліў Мак-Клур аддзяляе яго ад астравоў Прынс-Патрык і Мелвіл.

Гісторыя назвы

Востраў Банкс з космасу

Названы ў 1820 годзе сэрам Уільямам Пары ў гонар сэра Джозефа Банкса. Тым не менш, падчас даследавання тэрыторыі, якое праводзіў Роберт Мак-Клур (1850-1854), востраў быў адзначаны на яго картах як «востраў Берынг».

Геаграфія

Адзінае сталае паселішча эскімосаў на востраве - гэта Сакс-Харбар або Ікхуак, размешчана на паўднёва-заходнім узбярэжжы. Востраў Банкс займае тэрыторыю 70.028 км², па плошчы ён займае 24-е месца ў свеце і 5-е месца ў Канадзе. Ён амаль 380 км у даўжыню і да 290 км у шырыню. Паверхня - раўніны і плато вышынёй да 762 м. Вышэйшая кропка на востраве размешчана на поўдні, гэта гара Дарем-Хайтс (англ.: Durham Heights), якая дасягае вышыні 730 м.

Найбуйнейшыя рэкі: Томсэн, Біг-Рывер і Бернард. Рэкі Біг-Рывер і Бернард цякуць на захад у Паўночны Ледавіты акіян, рака Томсэн - на поўнач у праліў Мак-Клур. Вялікія бухты - Дэ-Салі (на паўднёвым усходзе), Тысіджэр (на паўднёва-захадзе), Бернэт і Сторкерсан (на захадзе). Крайнія пункты: мыс Прынс-Альфрэд на паўночным захадзе, мыс Келет - на паўднёва-захадзе, мыс Ламтон - на поўдні, мыс Расэл - на ўсходзе і мыс Ротслі - на поўначы.

Флора і фаўна

Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць.

На востраве Банкс не растуць дрэвы, самая высокая расліна на востраве - вярба арктычная, якая зрэдку дасягае вышыні чалавечага калена, звычайна жа не вышэй за 10 см.

У 1961 на востраве заснавалі два запаведнікі пералётных птушак. На поўначы вострава размешчаны нацыянальны парк Алавік. На востраве Банкс жыве дзве трэці сусветнай папуляцыі малога белага гусака, гусі пералятаюць на востраў з мацерыка праз заліў Амундсена. На востраве таксама самая высокая ў свеце канцэнтрацыя аўцабыкаў - каля 70 тысяч. Першую партыю аўцабыкоў для Таймыра канадскія заолагі адлавілі ў жніўні 1974 года. У наваколлі Сакс-Харбар на іх ўладкоўваецца штогадовая паляванне. Тут таксама можна сустрэць тундравых карыбу, белага мядзведзя і такіх птушак як вандроўны дрозд і ластаўка.

Менавіта тут упершыню ў свеце быў знойдзены гібрыд белага і бурага мядзведзя.

Гл.таксама

Літаратура

  • Canada. Banks Island, a Natural Area of Canadian Significance. Natural area of Canadian significance. Ottawa: Parks Canada, 1978.
  • Cotter, R. C., and J. E. Hines. 2001. «Breeding Biology of Brant on Banks Island, Northwest Territories, Canada». Arctic. 54: 357—366.
  • Gajewski, K, R Mott, J Ritchie, and K Hadden. 2000. «Holocene Vegetation History of Banks Island, Northwest Territories, Canada». Canadian Journal of Botany. 78: 430—436.
  • Holyoak, D. T. Notes on the Birds of Southwestern Banks Island, Northwest Territories, Canada. Bulletin of the British Ornithologists' Club, Vol.103,No.2, June. 1983.
  • Manning, T. H., E. O. Höhn, and A. H. Macpherson. The Birds of Banks Island. 1956.
  • Stephens, L. E., L. W. Sobczak, and E. S. Wainwright. Gravity Measurements on Banks Island, N.W.T. Gravity map series, no. 150. Ottawa: Dept. of Energy, Mines and Resources, Earth Physics Branch, 1972.
  • Struzik, Ed. 2000. «AND THEN THERE WERE 84,000 — The Return of Musk-Oxen to Canada’s Banks Island in Recent Decades Is Just One Chapter of a Beguiling Arctic Mystery». International Wildlife. 30, no. 1: 28.
  • Will, Richard T. Utilization of Banks Island Muskoxen by Nineteenth Century Copper Inuit. [S.l.]: Boreal Institute for Northern Studies, 1983.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Спасылкі