Вольга Аляксееўна Гаварцова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Тэнісіст |імя_гульца = Вольга Гаварцова |фотаздымак = Olga Govortsova - Citi Open (004...'
 
Радок 40: Радок 40:
У 2007 годзе выйграла першы тытул ITF у адзіночным разрадзе - гэта здарылася на турніры ў Мінску. Па выніках сезону Гаварцова ўвайшла ў 50-ку наймацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA.
У 2007 годзе выйграла першы тытул ITF у адзіночным разрадзе - гэта здарылася на турніры ў Мінску. Па выніках сезону Гаварцова ўвайшла ў 50-ку наймацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA.

У 2008 годзе Гаварцова прабілася ў фінал турніру [[Жаночая тэнісная асацыяцыя|WTA]] ў [[Мэмфіс (Тэнэсі)|Мэмфісе]] ў адзіночным разрадзе, перайграўшы тагачасную 18-ую ракетку свету ізраільцянку [[Шахар Пэер]], але саступіўшы ў фінале амерыканцы [[Ліндсэй Дэвенпорт]]). Месяц пазней ў пары з румынкаю Эдынай Галавіц Гаварцова дасягнула першага фіналу турніру WTA ў парным разрадзе - гэта здарылася на турніры ў [[Чарльстан (Паўднёвая Караліна, ЗША)|Чарльстане (Паўднёвая Караліна, ЗША)]]. Па дарозе да фіналу беларуска-румынская пара перайграла тагачасны наймацнейшы дуэт свету - амерыканак [[Блэк, Кара|Кару Блэк]] і [[Лізэль Хубэр]]. На турніры WTA ў [[Кубак Стамбула па тэнісе|Стамбуле]] ў пары з амерыканкаю [[Джыл Крайбас]] Гаварцова ўзяла першы тытул у дарослай кар'еры. Дзякуючы дасягнутым вынікам у чэрвені 2008 года Вольга Гаварцова ўзнялася на 35-е месца ў рэйтынгу WTA. Пасля даволі няўдалага выступлення на [[Летнія алімпійскія гульні 2008|Алімпіядзе ў Пякіне]] (у адзіночным разрадзе прайграла ў першым крузе, у парным разам з [[Дар'я Кустава|Дар'яй Куставай]] - у другім крузе) Гаварцова заняла месца ў 50-цы ў парным разрадзе.

У 2009 годзе Гаварцова выйшла ў фінал Кубка Крамля, дзе саступіла італьянцы Франчэсцы Ск'явонэ.

Версія ад 04:12, 9 сакавіка 2013

Тэніс
Вольга Гаварцова
Нарадзілася 23 жніўня 1988(1988-08-23)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 182 см
Вага 67 кг
Прафесійная кар’ера з 2002
Вядучая рука правая
Трэнер(ы) Ілля Гаварцоў (брат)
Прызавыя грошы 3 658 300 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 440–353[2]
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і круг (2012)
Францыя 3-і круг (2008-09)
ЗША 3-і круг (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 188–183[2]
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і круг (2011)
Францыя 3-і круг (2010)
ЗША 3-і круг (2009)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 26 снежня 2012

Вольга Аляксееўна Гаварцовабеларуская прафесійная тэнісістка. Нарадзілася 23 жніўня 1988 года ў Пінску. Пераможца 8 турніраў WTA ў жаночым парным разрадзе. Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе - Уімблдону-2004. Фіналістка юніёрскага турніру Orange Bowl-2003 у жаночым парным разрадзе.

Юніёрская кар'ера

Вольга Гаварцова пачала займацца тэнісам у 6 гадоў. Упершыню прыняла ўдзел у прафесійным тэнісным турніры ў 14 гадоў - гэта быў турнір Міжнароднай федэрацыі тэніса ITF) у Мінску. У 2002 годзе Гаварцова здабыла перамогу на прэстыжным турніры Orange Bowl ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў. У 2003 годзе ў Рамат ха-Шароне (Ізраіль)Вольга выйграла першы турнір ITF у пары з Вікторыяй Азаранкай і ўпершыню выйшла ў фінальную стадыю турніру ў адзіночным разрадзе. У 2004 годзе ў пары з Азаранкаю Гаварцова выйграла юніёрскі Уімблдонскі турнір у жаночым парным разрадзе.

Дарослая кар'ера

У 2007 годзе выйграла першы тытул ITF у адзіночным разрадзе - гэта здарылася на турніры ў Мінску. Па выніках сезону Гаварцова ўвайшла ў 50-ку наймацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA.

У 2008 годзе Гаварцова прабілася ў фінал турніру WTA ў Мэмфісе ў адзіночным разрадзе, перайграўшы тагачасную 18-ую ракетку свету ізраільцянку Шахар Пэер, але саступіўшы ў фінале амерыканцы Ліндсэй Дэвенпорт). Месяц пазней ў пары з румынкаю Эдынай Галавіц Гаварцова дасягнула першага фіналу турніру WTA ў парным разрадзе - гэта здарылася на турніры ў Чарльстане (Паўднёвая Караліна, ЗША). Па дарозе да фіналу беларуска-румынская пара перайграла тагачасны наймацнейшы дуэт свету - амерыканак Кару Блэк і Лізэль Хубэр. На турніры WTA ў Стамбуле ў пары з амерыканкаю Джыл Крайбас Гаварцова ўзяла першы тытул у дарослай кар'еры. Дзякуючы дасягнутым вынікам у чэрвені 2008 года Вольга Гаварцова ўзнялася на 35-е месца ў рэйтынгу WTA. Пасля даволі няўдалага выступлення на Алімпіядзе ў Пякіне (у адзіночным разрадзе прайграла ў першым крузе, у парным разам з Дар'яй Куставай - у другім крузе) Гаварцова заняла месца ў 50-цы ў парным разрадзе.

У 2009 годзе Гаварцова выйшла ў фінал Кубка Крамля, дзе саступіла італьянцы Франчэсцы Ск'явонэ.

  1. Olga Govortsova // WTA website
  2. а б в г WTA website