Курдыстанскія горы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q950873 (translate me)
Радок 44: Радок 44:
[[Катэгорыя:Горы Турцыі]]
[[Катэгорыя:Горы Турцыі]]
[[Катэгорыя:Горы Ірана]]
[[Катэгорыя:Горы Ірана]]

[[ar:جبل الأكراد]]
[[bg:Кюрдски планини]]
[[de:Kurd Dagh]]
[[en:Kurd-Dagh]]
[[fa:کورمانج کوه]]
[[ku:Çiyayê Kurmênc]]
[[nn:Kurd-Dagh]]
[[ru:Курдские горы]]

Версія ад 19:53, 9 сакавіка 2013

Курдскія горы
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 168 м
Размяшчэнне
36°40′00″ пн. ш. 36°46′00″ у. д.HGЯO
Курдыстанскія горы (Турцыя)
Курдскія горы
Курдскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курдыстанскія горы (часам - Курдскія горы) — горы ва Усходняй Турцыі недалёка ад возера Ван, працягваюцца ў Іраку і Іране. Вышыня да 4 000 метраў. Апошнія паўстагоддзя - арэна супрацьстаяння курдскіх баевікоў і афіцыйнай Анкары з нагоды незалежнасці Курдыстана.

Прырода

Складаная сістэма хрыбтоў і масіваў вышынёю да 4168 м (г. Джыло). Грабяні хрыбтоў вышэй за 3500 м альпійскага тыпу, менш высокія пераважна плоскавяршынныя. Схілы моцна расчлянёныя вузкімі цяснінамі. Складзеныя з сланцаў, кварцытаў, мармуру, мергелю.

Горы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне, побач з некалькімі вулканамі і нясуць на сабе сляды вулканічнай актыўнасці, таму цікавыя з геалагічнага пункта гледжання.

Рэкі ў асноўным утвараюць левыя прытокі р. Тыгр. Ёсць горныя ледавікі. Клімат субтрапічны. Ападкаў на паўднёва-заходніх схілах 1000—3000 мм, на паўночна-ўсходніх — 400—700 мм за год.

На паўднёвых схілах міжземнаморскія лясы, хмызняк (маквіс), фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі, на паўночных — горныя стэпы і фрыганападобная расліннасць; на плоскіх вяршынях — альпійскія лугі.

Гаспадарчая дзейнасць

Месца прамысловай здабычы карысных выкапняў. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы пшаніцы, кукурузы, ячменю.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С. 49 // Курдыстанскія горы (Курдскія горы)