Алеуты: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |

Радок 10: | Радок 10: | ||
{{Сцягафікацыя|Расія}}:
482 (перапіс, 2010)<ref>{{cite web|author=|datepublished=|url=http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab5.xls|title=Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года|lang=|publisher=|accessdate=2011-12-16}}</ref>

{{Сцягафікацыя|Расія}}:
482 (перапіс, 2010)<ref>{{cite web|author=|datepublished=|url=http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab5.xls|title=Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года|lang=|publisher=|accessdate=2011-12-16}}</ref>

* Камчацкі край:
401 (2010)<ref name="perepis">{{cite web|author=|datepublished=|url=http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls|title=Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Даныя паводле рэгіёнаў|lang=|publisher=|accessdate=2011-12-16}}</ref> |
* Камчацкі край:
401 (2010)<ref name="perepis">{{cite web|author=|datepublished=|url=http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls|title=Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Даныя паводле рэгіёнаў|lang=|publisher=|accessdate=2011-12-16}}</ref> |

{{Сцягафікацыя|Беларусь}}:
6 (2009, перапіс)<ref |
{{Сцягафікацыя|Беларусь}}:
6 (2009, перапіс)<ref>[http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-0.pdf belstat.gov.by]</ref> |

| вымер = |
| вымер = |

| архкультура = |
| архкультура = |
Версія ад 16:53, 27 чэрвеня 2013
Алеуты | |

Усяго: 3400 (ацэнка)[5] | |
Этнічныя мовы | англійская, руская, алеуцкая |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | праваслаўе, шаманізм, анімізм |
Геаграфічна-моўная група | эскімоска-алеуцкая сям'я |
Блізкія этнасы | эскімосы (інуіты) |
Алеуты (саманазва: унанган) — карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў, паўднёва-заходняй аканечнасці п-ва Аляска і некаторых прылеглых да яго дробных астравоў.
Колькасць і рассяленне
У ЗША да алеутаў належыць каля 2,8 тыс. чал., таксама алеутамі называе сябе частка эскімосаў паўднёва-заходняй Аляскі. У Расіі алеуты жывуць на Камандорскіх астравах, агульная колькасць — каля 0,5 тыс. чал.
Мова
Алеуцкая мова належыць да эскімоска-алеуцкай сям'і. Пераважная частка алеутаў перайшла на англійскую (у ЗША) і рускую (у Расіі) мовы.
Гісторыя
Продкі алеутаў паходзяць верагодна з Паўночна-Усходняй Азіі. Засяленне асноўнай часткі іх тэрыторыі адбывалася ва ўмовах міграцыі народаў Азіі ў Амерыку 10-12 тыс. гадоў назад. Назва "алеуты" была дадзена рускімі пасля адкрыцця ў XVIII ст. Алеуцкіх астравоў. З 1799 тэрыторыя алеутаў кіравалася Руска-Амерыканскай кампаніяй. У выніку сутыкненняў паміж рускімі і японцамі колькасць карэнных алеўтаў скарацілася ў 10 разоў. З'явіліся руска-алеўцкія крэолы. З пач. ХІХ ст. Руска-Амерыканская кампанія арганізоўвала гвалтоўнае перасяленне часткі алеутаў на незаселяныя да таго Камандорскія астравы і а-вы Прыбылава, а таксама на Курыльскія астравы, у Каліфорнію і г. д. У 1867 г. Алеўцкія астравы і Аляска прададзены ЗША.
Традыцыйная культура
Асноўны традыцыйны занятак алеутаў да кантактаў з еўрапейцамі — паляванне на марскіх звяроў (коцікаў, сівучаў, каланаў і інш.) і рыбалоўства. Дапаможнае значэнне мела збіральніцтва. Вырабляліся прылады для палявання і рыбалоўства, зброя з каменя, косці, дрэва, абцягнутыя скурай лодкі — шматвёсельныя байдары і невялікія байдаркі. Паселішча звычайна складалася з 2—4 вялікіх паўзямлянак.
Адзенне і абутак выраблялі са скураў марскіх жывёл. Паляўнічыя насілі драўляныя капелюшы — канічныя, альбо з адкрытым верхам, з падоўжаным вялікім казырком, упрыгожаныя разной косцю, сівучовымі вусамі, пёрамі. Асноўная традыцыйная ежа — мяса марскіх звяроў і птушак, рыба (пераважна ў сырым выглядзе), марскія беспазваночныя, водарасці, ягады, карэнні.
Сярод традыцыйных вераванняў алеутаў характэрныя вера ў духаў, шаманства.
Літаратура
- Алеуты // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
- Ляпунова Р. Алеуты // Народы России. М., 1994.
- Turner M. Lucien. An Aleutian Ethnography. Ed. L. Raymond Hudson. Fairbanks: University of Alaska Press, 2008.
- Veltre Douglas W. Aleut Unangax̂ Ethnobotany An Annotated Bibliography. Akureyri, Iceland: CAFF International Secretariat, 2006. ISBN 9979977809
Зноскі
- ↑ а б Joshuaproject. Aleut, Eastern of United States
- ↑ Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года . Праверана 16 снежня 2011.
- ↑ Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Даныя паводле рэгіёнаў . Праверана 16 снежня 2011.
- ↑ belstat.gov.by
- ↑ Joshuaproject. Aleut
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алеуты