Размовы з удзельнікам:Wizardist: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 88: Радок 88:
Пане Wisardist, чамусьці некуды зніклі зорачкі, якія стаяць каля інтэрвік і пазначаюць якасныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах. Калі ў Вас ёсць магчымасць, гляньце, калі ласка, як спецыяліст, у чым праблема. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 17:31, 29 снежня 2013 (FET)
Пане Wisardist, чамусьці некуды зніклі зорачкі, якія стаяць каля інтэрвік і пазначаюць якасныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах. Калі ў Вас ёсць магчымасць, гляньце, калі ласка, як спецыяліст, у чым праблема. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 17:31, 29 снежня 2013 (FET)
:Праблема вядомая, з’явілася пасля апошняга абнаўлення MediaWiki. Усё будзе. — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 17:32, 29 снежня 2013 (FET)
:Праблема вядомая, з’явілася пасля апошняга абнаўлення MediaWiki. Усё будзе. — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 17:32, 29 снежня 2013 (FET)
:{{Зроблена}}. Можа ўжо абнавілася, або з’явіцца як кэш будзе абноўлены. — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 19:34, 1 студзеня 2014 (FET)

Версія ад 19:34, 1 студзеня 2014

#REDIRECT[[::be-x-old:User talk:Wizardist|Wizardist talkpage at Belarusian (Taraškievica) Wikipedia|:be-x-old:User talk:Wizardist|Wizardist talkpage at Belarusian (Taraškievica) Wikipedia]]
Старонка з’яўляецца мяккай перасылкай.

Памер старонкі: 28 238

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

- JerzyKundrat 09:38, 16 Красавік 2009 (UTC)

Паведамленне

Перачытаў галіну ў размовах пана Яўгенія, Вы там выказваліся пра судовы пераслед, спадзяюся, што гэта была не пагроза і нават не нацёк на яе. Падобныя дзеянні з'яўляюцца вельмі цяжкім парушэннем і, з прэцэндэнтаў РуВікі, караюцца блокам на заўсёды. Сам сумняюся ў кваліфікацыі, таму звярнуся да старэйшых калег па параду. Паведамляю каб для Вас не было нечаканасцю. --Максім Л. 22:15, 2 Сакавік 2010 (UTC)

Я казаў пра пазыцыю Вікімэдыі, яе пазыцыю адносна аўтарскіх правоў, што лепей аддаць грошы на новае наладкаваньне (сэрвэры, каналы), чым на судовыя расправы, якія зыходзяць з розных арганізацыяў (RIAA, напрыклад, і іншыя). Таму вы ўсё правільна спадзеяцеся. Wizardist 22:18, 2 Сакавік 2010 (UTC)

Пра АП Маракова

Ужо неаднакроць пісаў Вашым калегам, што ад Л. Маракова ёсць дазвол на выкарыстанне яго артыкулаў, ужо 4 гады як. Думаю, хутка гэты дазвол пацвердзіцца праз ORTS. --Максім Л. 05:53, 10 красавіка 2011 (UTC)

Магчыма. Варта стварыць шаблён і ставіць яго на стронку абмеркаваньня. Я не заўважыў і паставіў шаблён (перастрахоўка), а хтосьці пабяжыць і будзе на ўвесь жэжэ крычаць, якія мы кепскія. :) — Wizardist г 11:41, 10 красавіка 2011 (UTC)

Мушынская

Выява і выкарыстана адзін раз — у артыкуле. З падобнай логікай неабходны асобны запіс для у шаблон для паказу артыкула на кожным маніторы. --Максім Л. 19:14, 12 студзеня 2012 (UTC)

Паважаны Павел праў па суці (і дзякуй, што звярнулі нашу ўвагу на гэта :)), толькі з пунктам правілаў памыліўся, бо галоўнае — гэта тое, што несвабодныя выявы можна ставіць толькі ў асноўнай прасторы імёнаў, а ў шаблонах гэта забаронена, так што праўка прымаецца на 100 %---Хамелка/ разм. 20:57, 12 студзеня 2012 (UTC)

Арыентацыя: Накуру

Вы прыбралі "і ў 6085,54 км на паўднёвы ўсход ад Мінска", бо "Менск як сродак арыентацыі тут ня грае ніякай ролі". А Ваша тлумачэнне? Мінск быў выбраны як пункт адліку па прынцыпу "сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі". Адыгрывае, таму што: 1) Дае ўяўленне пра геаграфічную адлегласць ад Беларусі, 2) Калі падчас вандровак карысталіся ў поўны моц GPS, то павінны ведаць, што першасная арыентацыя (калі адлік ад Мінска) як раз пры пошуках адыгрывае ролю. Frantishak (размовы) 13:04, 20 верасня 2013 (UTC)

А чаму мы павінны даваць адлегласць ад Беларусі? Гэта не беларуская энцыклапедыя, а энцыклапедыя на беларускай мове. На 100% падтрымліваю Візардыста, бо калі мы даем адлегласць ад сталіцы той дзяржавы (ці адм. адзінкі), дзе знаходзіцца аб'ект, то гэта яшчэ ладна, але калі мы ў артыкуле пра апельсін дадаем, калі і як яны з'явіліся на Беларусі, то гэта ўжо крыху перабор і парушэнне прынцыпаў нейтральнасці і роўнавеснасці.---Хамелка/ разм. 13:10, 20 верасня 2013 (UTC)
Вельмі спрэчнае тлумачэнне прынцыпаў нейтральнасці і роўнавеснасці. Інакш, які сэнс у напісанні розных артыкулаў на розных мовах? Было б дастаткова перакладаць з англійскай. Frantishak (размовы) 12:17, 23 верасня 2013 (UTC)
А з якіх пор Англавікі самая нейтральная? У тым і сэнс, што чым больш раздзелаў, тым больш позіркаў. І калі ўзяць артыкул па спрэчнаму пытанню, дзе болей за 5 івік, перакласці з усіх усё пацвержанае крыніцамі, збалансаваць гэта - то тады і атрымаем нейтральны артыкул.---Хамелка/ разм. 13:25, 23 верасня 2013 (UTC)
Мне падаецца, што ніводная Вікі не можа быць цалкам нейтральнай, бо рэдактараў вельмі шмат. Відавочна, што Вікі на розных мовых стваралася не для нейтральнасці, а для пашырэння аўдыторыі і дэмакратызацыі ведаў у розных моўных супольнасцях. У гэтым сэнсе інфармацыя пра з'яўленне апельсінаў на Беларусі (дарэчы, падаецца, што ў пісьмовых крыніцах не раней за XVII ст.) або пра прыгатаванне глушца ніяк не парушыць прынцыпаў аб'ектыўнасці і нейтральнасці, але дасць карысную інфармацыю для пэўнай аўдыторыі. Беларускамоўнымі старонкамі карыстаюцца тыя, хто неяк звязаны з канкрэтнай краінай (у выпадку апельсіна), і гэта інфармацыя не будзе залішняй. Вы згодны? Frantishak (размовы) 03:48, 24 верасня 2013 (UTC)
Асобны накірунак (поўдзень, паўднёвы захад, захад і г. д.) мае 45°. У пошукавых апэрацыях і буйнакалібэрным арыентаваньні ў радыюсе да 5-100 км падобнае азначэньне прыняць можна, але на вялікай адлегласьці ўжо ня можа лічыцца надзейным. У артыкуле пазначана ў некалькіх месцах, дзе знаходзіцца возера, ёсьць адлегласьць і накірунак ад блізкага буйнага населенага пункту, і, так, я ў поўны моц карыстаўся GPS, і ў артыкуле ёсьць геаграфічныя каардынаты, таму накірунак зь Менску зьяўляецца ў артыкуле не залішнім ў пляне падачы, а недарэчным. — Wizardist г 13:19, 20 верасня 2013 (UTC)
Я пра тое, што значная колькасць вандроўнікаў вядуць сталы адлік адлегласці ад месца, якое пакінулі ў пачатку вандроўкі, і, думаю, што гэта проста цікава для чытача. Frantishak (размовы) 12:17, 23 верасня 2013 (UTC)
У такіх выпадках люблю зьвяртацца да беларускай энцыкляпэдычнай традыцыі, каб запэўніцца, ці маю рацыю. БелЭн, т. 13, Рагачоў: «...За 121 км ад Гомеля...» (буйны НП, ад якога можна ўзяць адлік — Менску няма). Там жа, Растоў-на-Доне: «...Порт на р. Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае м. ...» (вусьце ракі як адметны пункт адліку — Менску няма). У артыкуле пра Нью-Ёрк увогуле няма арыенціраў (адм. цэнтар штату), калі НП месьціцца на скрыжаваньні шляхоў зносін, то так сама адлегласьці не пазначаюцца. Не кажу, што і нам увогуле пазначаць ня трэба — там гэта імаверна грунтуецца на «папяровасьці» — месца мала. Але адна рэч — асьвятляць тое, чаго няма ў папяровых выданьнях з-за браку месца, а іншая — дадаваць залішнюю і нерэлевантную інфармацыю. — Wizardist г 14:23, 23 верасня 2013 (UTC)
Ды, не, я добра зразумеў Вашу думку! Але, прызнацца, гэтая традыцыя мяне заўсёды бянтэжыла да з'яўлення google maps, GPS і розных SASplanet. Большасць людзей, якія звяртаюцца да Вікіпедыі, імі да нашых дзён і не карыстаюцца або карыстаюцца абмежавана. У вікіартыкулах на "вялікіх" мовах як раз падаецца шмат "нерэлевантнай" або "залішняй" інфармацыі. Ёсць тыя, каму і першых некалькіх радкоў хопіць, а ёсць тыя, каму патрэбна "нерэлевантнае" і "залішняе". Таму карыстальнікаў у Вікі больш, чым у Брытанікі. Ну, як прыклад: асабіста Вам можа хапіць інфармацыі пра месцазнаходжанне Антальі, калі будзе паказаана яе адлегласць ад Анкары, а нейкаму турысту з Беларусі падасца важным і прыкладная адлегласць да арыенціра з яго краіны. Не трэба — абміне. Трэба — спыніцца. Неяк так... Frantishak (размовы) 03:48, 24 верасня 2013 (UTC)

Вітаю, сп. Wizardist! Адна вялікая просьба да Вас, ці не маглі б Вы выказацца з нагоды гэтай намінацыі: Вікіпедыя:Да выдалення#Руская мова, значэнні, Вашае меркаваньне. З удзячнасьцю!--Mr. Sрock (размовы) 06:05, 26 верасня 2013 (UTC)

Даглядальніцтва?

Вітаю, ці не будзеш супраць сцяга даглядчыка (умовы на Вікіпедыя:Догляд)? --Максім Л. (размовы) 15:42, 28 верасня 2013 (UTC)

А мае зьмены аўтаматычна будуць даглядацца? Мне Хамелка раней прапанавала гэта, але я думаў, што змагу жыць зь «неправеранымі зьменамі» пасьля кожнай праўкі. Не магу ўжо :) (То бок, я быў бы ня супраць сьцяга аўтадаглядчыка, але і іншыя праўкі магу правяраць, мне не прывыкаць.) — Wizardist г 15:47, 28 верасня 2013 (UTC)
Так, змены будуць аўтаматычна даглядацца. Раней у цябе не было 100 правак у асноўнай прасторы, а цяпер ёсць і бачу, што дэ факта некаторыя старонкі даглядаеш, таму прапаную яшчэ і кнопку націскаць :) Вядома, і не без карысці для сябе, бо пустога перадагляду шаблонаў lang мне хапіла. Т.б. не супраць? --Максім Л. (размовы) 15:54, 28 верасня 2013 (UTC)
Калі ласка! — Wizardist г 15:58, 28 верасня 2013 (UTC)
Выдаў. --Максім Л. (размовы) 16:01, 28 верасня 2013 (UTC)

Вікіфікатар

Сп. Wizardist, ці не маглі бы Вы паглядзець, што з Вікіфікатарам? Ён зламаўся. --Artificial123 08:33, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

Я абнаўлю яго, скапіяваўшы з тарашкевіцкага разьдзела, улічыўшы цяперашнія асаблівасьці тутэйшага вікіфікатара, бо там яго крыху перапісаў разам зь некалькімі ўдзельнікамі і дадаў таго-сяго. — Wizardist г 10:20, 5 кастрычніка 2013 (UTC)
Дзякуй. --Artificial123 10:21, 5 кастрычніка 2013 (UTC)
Скора зробіце? А то трэба. --Artificial123 (размовы) 19:34, 7 лістапада 2013 (FET)
On my way o7 — Wizardist г 15:55, 8 лістапада 2013 (FET)

Напэўна, з імпартам правілаў праблема была, бо з вікіфікацыяй апострафа бяда -- ранейшы вікіфікатар ставіў той, які ў беларускай раскладцы, а не ў англійскай, цяперашні робіць наадварот. Ёсць яшчэ збоі вікіфікацыі, але іх заканамернасці пакуль не зразумеў. З.Ы. Сам не знайшоў дзе трабл з апострафам выправіць. --Максім Л. (размовы) 18:08, 24 лістапада 2013 (FET)

Зразумела. Я памылкова скапіяваў правілы з MediaWiki:Gadget-wikifikatar.js, які быў створаны ўжо тады, калі вікіфікатар не працаваў. Выглядае, што трэба было капіяваць з MediaWiki:Wikify.js, так? Будзе зроблена. — Wizardist г 04:03, 25 лістапада 2013 (FET)
Так, з MediaWiki:Wikify.js. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 10:18, 25 лістапада 2013 (FET)

Адмінства

Паводле вынікаў галасавання, выдаў сцяг. --Максім Л. (размовы) 11:57, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Віншую, калега :)---Хамелка/ разм. 12:04, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Віншую. Працы у Вас шмат. Можа, і сабе калісьці высунуцца?...--Artificial123 12:09, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Yay. Увечары займуся чым-небудзь! — Wizardist г 15:43, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Таварыш сяржант, вораг ля нашых берагоў :). Калі сур'ёзна, можаш дапамагчы?---Хамелка/ разм. 10:58, 30 кастрычніка 2013 (FET)

У картках, кажаш?---Хамелка/ разм. 14:34, 30 кастрычніка 2013 (FET)
Я напісаў пра той выпадак, дзе трэба выправіць толькі параметр у картцы артыкула, але не сказаў, што карткамі ўсё абмяжоўваецца. — Wizardist г 14:36, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Удасканаленне правіл наймення артыкулаў

Прывітанне, пане Wizardist. Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаванні па ўдасканаленню правіл наймення артыкулаў. Можа што падкажаце, як тэхнічна дасведчаны чалавек. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:03, 9 лістапада 2013 (FET)

Шаблон:Клімат мясцовасці

Сп. Павел, а можаце зрабіць так, каб карткі не адцягвалі ўніз Шаблон:Клімат мясцовасці (прыклад)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:35, 12 лістапада 2013 (FET)

Разам з такім запытам карысна даваць скрыншот. Добра, што такое здаралася ўжо і, як думаецца, разрозненне не вельмі буйное, і з-за гэтага праблемы. Якое дарэчы? 1280x1024? Сам гэты шаблон пра надвор’е шырокі, у надпісах кшталту «абсалютны мінімум» стаяць неразрыўныя прагалы (і я б іх не прыбіраў, бо табліца разваліцца). Ідэальным выйсцем было б напаўняць артыкул, а раздзел пра клімат пакідаць як мага бліжэй да яго канца, каб не перамяжацца з карткай. Іншага няма ні ў enwiki, ні ў ruwiki. З іншага боку, гэта вельмі добрая ідэя для гаджэта, які б аптымізаваў старонкі на экранах з малым разрозненнем. Я падумаю пра гэта, мо напішу ў wikitech-l, бо пакуль усе завіхаюцца падтрымкай Retina-дысплеяў (у сэнсе распрацоўнікі MediaWiki), у некаторых дагэтуль могуць стаяць кінескопныя маніторы :) Гэта праблема актуальная? — Wizardist г 13:57, 12 лістапада 2013 (FET)
Так, на стацыянарным кап'ютары ўвогуле 1024х768, таму часцяком артыкулы разрывае на дзве нераўназначныя часткі (скрыншотам складана адначасова захапіць пачатак артыкула і Шаблон:Клімат мясцовасці). Я звыкся з гэтым, але мне б не хацелася, каб наведвальнікі з невялікім разрозненнем бачылі артыкулы ў такім жудасным стане. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:49, 12 лістапада 2013 (FET)

зноскі

Пане Wizardist, ці можаце Вы зрабіць у нашым раздзеле, каб пры навядзенні ўказальніка мышкі на зноску ўсплывала акенца з тэкстам зноскі (прыкладна так, як у РуВікі)? Гэта вельмі зручна - не трэба скакаць ад тэксту да зносак і назад. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:07, 14 лістапада 2013 (FET)

Лёгка. — Wizardist г 21:42, 16 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:38, 19 лістапада 2013 (FET)

Пазкарта

Ня слушна працуе пазіцыйная карта Тытана (прыклад), можаце выправіць? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:39, 18 лістапада 2013 (FET)

Нічога пакуль не абяцаю. Шаблон заблытаны, трэба будзе пасівеядзець, каб разабрацца ў ім, перапісаць, калі трэба, і выправіць тое, што не працуе. Дзякуй. — Wizardist г 18:59, 18 лістапада 2013 (FET)

Зорачкі каля інтэрвік

Пане Wisardist, чамусьці некуды зніклі зорачкі, якія стаяць каля інтэрвік і пазначаюць якасныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах. Калі ў Вас ёсць магчымасць, гляньце, калі ласка, як спецыяліст, у чым праблема. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:31, 29 снежня 2013 (FET)

Праблема вядомая, з’явілася пасля апошняга абнаўлення MediaWiki. Усё будзе. — Wizardist г 17:32, 29 снежня 2013 (FET)
Зроблена. Можа ўжо абнавілася, або з’явіцца як кэш будзе абноўлены. — Wizardist г 19:34, 1 студзеня 2014 (FET)