Горад Растоў-на-Доне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Растоў-на-Доне
руск.: Ростов-на-Дону
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Rostov Montage 2016.png
Сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, дзяржаўны банк, Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін, гарадскі савет, помнік А. С. Пушкіну, стэла «Горад воінскай славы»
Краіна
Статус
абласны цэнтр
Рэгіён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
8 гарадскіх раёнаў
Глава
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
348.5 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Афіцыйная мова
руская мова
Насельніцтва
1 115 000 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
863
Паштовыя індэксы
344000-344999
Аўтамабільны код
61, 161
Афіцыйны сайт
rostov-gorod.ru (руск.) 
Горад Растоў-на-Доне (Расія)
Горад Растоў-на-Доне
Горад Растоў-на-Доне (Растоўская вобласць)
Горад Растоў-на-Доне

Растоў-на-Доне (руск.: Ростов-на-Дону) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Растоўскай вобласці, цэнтр Паўднёвай федэральнай акругі, Горад воінскай славы. У горадзе знаходзіцца штаб 4-й арміі ВПС і СПА Расіі. Насельніцтва 1 115 000 чалавек (2015). Заснаваны ў 1749 годзе.

Цэнтр горада Растова-на-Доне знаходзіцца за 1076 км (па дарогах на 2006 год) на паўднёва-паўднёва-усход ад Масквы. Размешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у асноўным на правым беразе ракі Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае мора. Паўднёва-заходнія ўскраіны горада прымыкаюць да дэльты ракі Дон.

Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая; сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C. Лета спякотнае, працяглае, з перавагай сонечнага надвор'я; сярэдняя тэмпература ліпеня 23 °C. Ападкаў каля 500 мм у год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Растоў-на-Доне. 19 стагоддзе

На месцы сучаснага горада ў 1749 годзе былі заснаваны Цемярніцкая мытня і порт; у 1761 годзе заснавана крэпасць, названая Растоўскай ў гонар мітрапаліта Дзмітрыя Растоўскага. Населены пункт пры гэтай крэпасці ператвораны ў горад ў 1796 годзе; атрымаў назву Растоў-на-Доне. З 1797 годзе павятовы горад Наварасійскай, з 1802 — Екацярынаслаўскай губерні. З сярэдзіны 19 стагоддзя пачаўся рост прамысловасці. У 1853 годзе была адкрыта тытунёвая фабрыка, у 1857 годзе — буйны чугунаплавільны завод, у 1870 годзе — папяровая фабрыка. У 1870-я гады злучаны чыгункай з Харкавам, Варонежам і Уладзікаўказ. У 1888 годзе ўключаны ў склад Вобласць Войска Данскога. З 1924года — цэнтр Паўночна-Каўказскага і з 1934 года Азова-Чарнаморскага краёў, з 1937 года — Растоўскай вобласці. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Растоў-на-Доне быў двойчы захоплены нямецкімі войскамі (21-29 лістапада 1941, 27 ліпеня 1942 — 14 лютага 1943).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы: Ростсельмаш — буйнейшы вытворца самаходных збожжапрыбіральных і кормаўборачных камбайнаў Расіі, Эмпілс — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў ЛКМ, Раствертал — вырабляе верталёты Мі-24, Мі-26, Мі-28, Мі-35, Данскі тытунь — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў цыгарэт, Гарызонт — галоўны вытворца навігацыйных радыёлакацыённых станцый для грамадзянскага і вайсковага флатоў, ГПЗ-10 — вытворчасць падшыпнікаў, Залаты Колас — вытворца кандытарскіх вырабаў, Легмаш — вытворца абсталявання для лёгкай прамысловасці, Ростпрадмаш — вытворца абсталявання для харчасмакавай прамысловасці, Атланціс Пак — вытворчасць штучнай каўбаснай абалонкі і інш.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Панарама

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]