Горад Рагачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Рагачоў
Рагачоўскія краявіды 02.jpg
У цэнтры горада
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
34 937 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2339
Аўтамабільны код
3
Горад Рагачоў (Беларусь)
Горад Рагачоў
Горад Рагачоў (Гомельская вобласць)
Горад Рагачоў

Рагачо́ў (афіц. транс.: Rahačoŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Рагачоўскага раёна. У 121 км да поўначы ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў-Жлобін. Аўтадарогі на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін. Прыстань на р. Днепр. Насельніцтва 34 937 чал. (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 г., уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Умацаваны цэнтр старажытнага Рагачова — Замкавая гара — размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. У XIV — XVIII стст. цэнтр Рагачоўскай воласці, кіраваўся старостам. З 1509 г. належаў вялікаму князю. У XVI cт. пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1657 гг. горад пераходзіў з рук у рукі, пацярпеў ад ваенных дзеянняў. У канцы XVI ст. ў ваколіцах Рагачова дзейнічалі казацка-сялянскія атрады Налівайкі і Дубіны. З 1772 г. у Расійскай імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. У 17771796 гг. і з 1802 г. у Магілёўскай, у 17961802 гг. у Беларускай губернях. 16 жніўня 1781 г. атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). У 1880 г. — каля 4,5 тысяч ж., 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя заводы. У 1900 г. працавала 36, у 1913 г. — 50 прадпрыемстваў. У 1902 г. праз Рагачоў пракладзена чыгунка Магілёў — Жлобін. У 1906 г. адкрыта Рагачоўска рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя. З мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. — Гомельскай вобласці. У 19361941 гг. і з 1944 г. дзейнічаў настаўніцкі інстытут. 2 ліпеня 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, 13 ліпеня 1941 г. вызвалены Чырвонай Арміяй у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1941 г. З 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 гг. зноў акупіраваны. За ўвесь час акупацыі ў горадзе і раёне загублена 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту. 13 вайсковым часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1971 г. знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. З 27 лютага 1978 г. горад абласнога падпарадкавання.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

XIX стагоддзе

  • 1880 — 4,5 тыс. чал.
  • 1897 — 9 038 чал.

XX стагоддзе

  • 1939 — 15,2 тыс. чал.
  • 1959 — 10,2 тыс. чал.
  • 1970 — 16 тыс. чал.

XXI стагоддзе

  • 2006 — 34,1 тыс. чал.
  • 2009 — 33,6 тыс. чел.
  • 2016 — 34 937 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Рагачоўскі музей народнай славы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Графіці на жылым доме адлюстроўвае Уладзіміра Караткевіча, які шмат часу правёў у Рагачове

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]